Погляд праз эпоху: якіх поспехаў дасягнула сістэма адукацыі ў рэгіёнах Беларусі за 30 гадоў

- 10:01Актуально

Брэнд якасці сістэмы адукацыі незалежнай Беларусі: дасягненні, перамогі, перспектывы акрэслілі начальнікі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў.

Эфектыўная сістэма выхавання

Руслан АБРАМЧЫК, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама:

— Размову аб дасягненнях сферы адукацыі за 30 гадоў можна пачаць з лічбаў. З 1994 года ў вобласці пабудавана 22 школы і 30 дзіцячых садоў. І гэта не проста напоўненыя галасамі дзяцей будынкі. Гэтыя лічбы — індыкатар галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, якая рэалізуецца ў нашай краіне. Дабрабыт грамадзян і грамадства вызначаецца ў тым ліку даступнасцю для кожнага якаснай і канкурэнтаздольнай адукацыі.

На Усебеларускім народным схо­дзе Прэзідэнт дэталёва і яскрава прасачыў шлях краіны пачынаючы з 1990-х. Сёння ўсе мы разумеем, як шмат створана і дасягнута! Далёка ступіла наперад і сістэма адукацыі. Можна канстатаваць, што ў пачатку 1990-х рух тут быў вельмі хаатычным. Сёння гэта ў корані не так.

Мы сістэмна рухаемся ў напрамку фарміравання патрыятычнай пазіцыі ў маладога пакалення. На Гродзеншчыне выбудавана эфектыўная сістэма патрыятычнага выхавання школьнікаў.

Сумесна са структурамі Узброеных Сіл, праваахоўных органаў у Гродзенскай вобласці створаны і ўжо другі год паспяхова функцыянуе кластар па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. 114 ваенна-патрыятычных клубаў і больш за 2000 іх удзельнікаў, кадэцкі рух, ваенна-патрыятычныя класы і адпаведныя аб’яднанні па інтарэсах…

Працягваючы размову на мове лічбаў, адзначу, што ва ўстановах адукацыі вобласці сёння функцыянуе больш за 320 музеяў, 40 з іх носяць званне народнага. Ствараюцца музейныя пакоі, тэматычныя экспазіцыі, у тым ліку прысвечаныя генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Апошніх ва ўстановах адукацыі вобласці больш за 140, і размова ідзе толькі аб пастаянных экспазі­цыях.

Сістэма адукацыі толькі нашага рэгіёна сёння — гэта 709 устаноў, уключаючы дзіцячыя сады і школы, цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, установы дадатковай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і не толькі.

Колькасць працуючых у галіне складае больш за 40 тысяч чалавек. І педагогаў сярод іх больш за 19 тысяч. У сістэме адукацыі рэгіёна працуе 139 выдатнікаў адукацыі і 63 настаўнікі-метадысты. За апошнія 20 гадоў тройчы нашы педагогі станавіліся пераможцамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” — у 2005, 2006 і 2011 гадах. А сістэма адукацыі рэгіёна зноў жа тройчы за апошняе дзесяцігоддзе прызнавалася лепшай у краіне. Так было па выніках работы за 2016, 2018 і 2023 гады.

Мы сістэмна рухаемся ў напрамку фарміравання патрыятычнай пазіцыі ў маладога пакалення. На Гродзеншчыне выбудавана эфектыўная сістэма патрыятычнага выхавання школьнікаў.

Пра сістэму работы галіны адукацыі сведчаць і поспехі навучэнцаў. Тут нам таксама ёсць чым ганарыцца. Толькі ў мінулым навучальным годзе пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 74 навучэнцы, рэспуб­ліканскай спартакіяды — 68, рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў дзіцячай творчасці — 211, а міжнародных творчых конкурсаў — 52.

За пяць апошніх гадоў нашы вучні пры падтрымцы педагогаў заваявалі 23 медалі на прадметных міжнародных алімпіядах. Да таго ж вобласць уваходзіць у тройку лепшых у краіне па выніках ЦТ і займае 1-е месца па колькасці навучэнцаў, якія прайшлі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Сёлета 23 выпускнікі нашых школ і гімназій атрымалі рэкамендацыі наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, мінуючы ўступныя іспыты.

На працягу шэрага гадоў вынікова ўдзельнічаем у рэспубліканскай спарта­кіядзе школьнікаў, спарта­кіядзе сярод навучэнцаў каледжаў. У гэтым годзе ў агульным заліку сталі першымі ў абодвух спартыўных спаборніцтвах.

Што тычыцца сістэмы прафесійнай адукацыі, яна дакладна рэагуе на змяненні ў эканоміцы і на рынку працы. Толькі за тры апошнія гады тут адкрыта або адноўлена падрыхтоўка больш як па 10 запатрабаваных для рэгіёна спецыяльнасцях і кваліфікацыях. Вынік цеснай сувязі адукацыі і рэальнага сектара эканомікі — 100% выпускнікоў, якія падлягаюць размеркаванню, атрымліваюць пасведчанні аб накіраванні на першае рабочае месца. Гэтаму таксама садзейнічае і работа па павелічэнні колькасці навучэнцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Штогод установамі прафесійнай адукацыі выпускаецца каля 8 тысяч кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў. А на базах нашых каледжаў функцыянуюць 5 сучасных цэнтраў кампетэнцый.

Гэтыя дасягненні і паспяховыя паказчыкі — толькі малая частка таго, чым па праве ганарыцца сістэма адукацыі вобласці. І упэўнены, што гэта надзейны падмурак для будучых здзяйсненняў і перамог.

Час стабільнасці і дабрабыту

Андрэй ЗАБЛОЦКІ, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама:

— Трыццаць гадоў назад у сферы адукацыі рэгіёна былі вызначаны выразныя вектары развіцця. Перыяд 1990-х стаў пэўным выпрабаваннем для ўсёй краіны. Галіна адукацыі не была выключэннем. Аднак, калі дзяржава набыла свайго лідара, насталі перамены да лепшага. Прэзідэнт заўсёды падкрэсліваў значнасць стварэння неабходных умоў для якаснага навучання і выхавання дзяцей. Гэта стала для нас ключавым арыенцірам. Апошнія тры дзесяцігоддзі для сістэмы адукацыі вобласці — час стабільнасці і дабрабыту.

Істотныя змяненні адбыліся ва ўмацаванні матэрыяльнай базы, была ўзведзена немалая коль­касць новых навучальных устаноў. Так, для забеспячэння даступнасці дашкольнай адукацыі пабудавана 17 сучасных дзіцячых садоў. У некаторых гарадах вернуты ў сетку дзіцячыя сады, якія раней выкарыстоўваліся не па прызначэнні. Важна, што прадугледжа на варыя­тыўнасць адукацыйнага працэсу, арыентаванасць на індывідуальнасць дзіцяці і запыты сям’і. Як вынік — ахоп дашкольнай адукацыяй практычна стапрацэнтны.

Зладжана і эфектыўна функ­цыянуюць і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. За 30 гадоў уведзены ў эксплуатацыю 24 школы. Праводзяцца капітальныя рамонты. Сёлета поўнасцю зменяцца 33 навучальныя ўстановы, будуць адкрыты новыя школы ў Магілёве і Асіповічах.

Павышаная ўвага ўдзяляецца ўкараненню перадавых адукацыйных тэхналогій. У рамках рэалізацыі праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” на базе кабінетаў прыродазнаўчага профілю створаны шматлікія цэнтры інавацыйнага навучання з найноўшым вучэбна-лабараторным абсталяваннем, што садзейнічае пашырэнню навукова-даследчай дзейнасці вучняў.

Усюды асаблівы прыярытэт надаецца раскрыццю патэнцыялу дзяцей. Стараннямі педагогаў вучні паспяхова ўдзельнічаюць у алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Магілёўскія навучэнцы бліскуча выступаюць на рэспубліканскай алімпіядзе па ву­чэбных прадметах, рэгулярна ўваходзяць у тройку наймацнейшых на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.

На міжнародных алімпіядах нашы вучні заваявалі звыш 50 медалёў. Штогод шэраг маладых людзей удастойваецца заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Таксама заснавана рэгіянальная сацыяльная прэмія для матывацыі здольнай моладзі.

Станоўчая дынаміка дасягнута ў арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Паступальнымі крокамі воб­ласць рухаецца да інклюзіі. Дзейнічае дыферэнцыраваная сетка спецыяльных і апорных устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца інтэграваная адукацыя навучэнцаў з АПФР. Праводзіцца ранняя комплексная дапамога, прыняты ўсе меры і для сацыялізацыі асаблівых дзяцей.

На высокі ўзровень выведзена функцыянаванне ўстаноў прафесійнай адукацыі. У рэгіёне створаны адукацыйныя кластары, у якіх наладжана пераемнасць вучэбных праграм, фарміраванне бесперапыннага навучання, ступеньчатая падрыхтоўка спецыялістаў. У адпаведнасці з рэаліямі абнаўляецца пералік кваліфікацый, павялічваецца колькасць рэсурсных цэнт­раў, што дае магчымасць рыхтаваць высокакваліфікаваныя кадры пад патрэбы эканомікі. Кожны год з устаноў прафесійнай адукацыі выпускаецца звыш 6 тысяч маладых людзей, што цалкам задавальняе патрэбы арганізацый і прадпрыемстваў у працоўных рэсурсах.

Дзякуючы рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18, у вобласці вырашана праблема сацыяльнага сіроцтва. Выбудаваны алгарытмы работы ў гэтым напрамку паміж органамі кіравання, установамі адукацыі і суб’ектамі прафілактыкі. Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на недапушчэнні сямейнага няшчасця. За дастаткова кароткія тэрміны больш як у тры разы ўдалося скараціць колькасць дзяцей, мамы і таты якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Гэта дазволіла аптымізаваць інтэрнатныя ўстановы. На цяперашні момант у рэгіёне толькі адзін дзіцячы дом, звыш 85% сірот знаходзяцца на сямейных формах уладкавання.

Лічу значным паступальнае развіццё ўстаноў дадатковай адукацыі. На іх базе зараз арганізавана работа гурткоў самых розных кірункаў. У аб’яднаннях па інта­рэсах карыснай занятасцю займаюцца больш за палову школьнікаў вобласці.

Наогул за 30 гадоў было зроб­лена многае. Нашы дзеці атрымліваюць сапраўды якасную адукацыю. Не забываем і пра выхаванне падрастаючага пакалення. У гэтым напрамку распрацаваны знакавыя праекты і ініцыятывы. Як вынік, у дарослае жыццё навучэнцы выходзяць патрыётамі, сумленнымі людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, гатовы­мі працаваць на карысць роднай краіны, захоўваць яе незалеж­насць і суверэнітэт. На мой погляд, менавіта гэта — галоўнае дасягненне педагагічнай грамадскасці Магілёўшчыны.

Сплаў вопыту і майстэрства

Руслан СМІРНОЎ, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама:

— Менавіта на падмурку савецкай школы мы выбудавалі сучасную сістэму адукацыі, і сёння можна смела ганарыцца інтэлектуальным патэнцыялам сістэмы адукацыі Гомельшчыны.

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны дзейнічае 501 установа агульнай сярэдняй адукацыі, актыўна ўкараняюцца інавацыі, удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, што садзейнічае абнаўленню адукацыйнага працэсу, развіццю творчага патэнцыялу педагогаў і вучняў. Выхаваннем дашкалят займаюцца ў 472 дзіцячых садах. За гады суверэннай Беларусі на Гомельшчыне пабудаваны 44 школы ці прыстройкі да іх, 23 садкі, у тым ліку дзіцячы сад № 96 Гомеля, які хутка адчыніць дзверы для маленькіх наведвальнікаў.

Вынікі галіны адукацыі за гады суверэннай дзяржавы больш як дастойныя, нам ёсць чым ганарыцца! “Крыштальны журавель” другі раз запар прыляцеў у Гомельскую вобласць. Паўтарыў трыумф нас­таўнік выяў­ленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі. Гэта ў першую чаргу каласальнае намаганне ўсёй сістэмы адукацыі, а таксама лепшы паказчык прафесійнага ўзроўню настаў­ніцтва, якаснай падрыхтоўкі прадстаўнікоў сферы.

Па выніках рэспубліканскай прадметнай алімпіяды за 2024 годнавучэнцы прынеслі ў скарбонку Гомельшчыны 107 дыпломаў, прычым па ўсіх 18 вучэбных прадметах. Гэты вынік яшчэ раз паказаў, што адукацыя, якую атрымліваюць нашы дзеці ў школах, гімназіях, ліцэях, са знакам якасці. Учарашнія школьнікі і ліцэіс­ты штогод паказваюць стабільна высокія вынікі на ЦТ і ЦЭ, у гэтым годзе 227 вучняў атрымалі стабальныя сертыфікаты. Гэта стала магчыма дзякуючы прафесіяналізму педагогаў, стараннасці і мэтанакіраванасці саміх навучэнцаў, падтрымцы іх бацькоў, наладжанай працы з таленавітымі і высокаматываванымі дзецьмі. Дарэчы, у мінулым годзе вучні вобласці заваявалі 18 медалёў на міжнародных алімпіядах па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, астраноміі. У лепшыя УВА прыходзяць выпускнікі, дакладна ра­зумеючы, якой прафесіі прысве­цяць жыццё.

Жыццё і здароўе маленькіх грамадзян — самае галоўнае, складнікі спрыяльнага клімату — бяспека, здаровы лад жыцця, якаснае навучанне, падтрымка таленавітых дзяцей і дзяцей з праблемамі здароўя.

У вобласці пражывае больш за 30 тысяч дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, усе ахоп­лены спецыяльнай адука­цыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай. У бягучым годзе ў структуры інтэграванага навучання і выхавання залічаны каля 6 тысяч дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці.

Уся сістэма спецыяльнай адукацыі Гомельшчыны, якая працягвае пашырацца і аптымізавацца, накіравана на рэалізацыю асноўнай мэты — падрыхтоўкі выпускніка да максімальна самастойнага жыцця ў грамадстве.

Інтэграваная, інклюзіўная адукацыя — адзін з такіх механізмаў. Акрамя таго, у 5 установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі ствараюцца спецыяльныя ўмовы, якія забяспечваюць магчымасць атрымання прафесійнай адукацыі асобамі з АПФР і інваліднасцю.

Магчымасць бесперапыннай адукацыі забяспечваецца ў вертыкальным і гарызантальным кірунку. У першым выпадку гаворка ідзе аб пераходзе ад да­школьнай адукацыі да пачатковай і агульнай. А ў другім — аб цеснай узаема­сувязі абавязковай праграмы з дадатковымі, якія дзіця і бацькі могуць выбіраць па сваім меркаванні. На Гомельшчыне ў 51 установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі паспяхова зай­маюцца каля 50 тысяч дзяцей.

Разглядаем сістэму дадатковай адукацыі як магутны рычаг для падрыхтоўкі юных грамадзян да выбару будучай прафесіі. Узмац­няем напрамкі дзейнасці, якія ўяўляюць рэальную цікавасць для сектара эканомікі. На сёння ў вобласці 243 тысячы дзяцей, кожны 4-ы наведвае гурткі і секцыі.

У вобласці за 30 апошніх гадоў удалося не толькі захаваць сістэму прафесійнай адукацыі, але і даць стымул да яе далейшага развіцця.

На базе 49 каледжаў рыхтуюць больш за 20 тысяч прафесіяналаў па 50 спецыяльнасцях і 89 кваліфікацыях для ўсіх галін сацыяльна-эканамічнага комп­лексу рэгіёна. Паспяхова функ­цыянуе сетка цэнтраў кампетэнцый рознага профілю. Дарэчы, у гэтым годзе ў Гомельскім кале­джы кулінарыі адкрыты абноўленыя лабараторыі Цэнтра кампетэнцый кулінарнага мастацтва і хлебапячэння.

Прыярытэтныя напрамкі развіцця сістэмы прафесійнай адукацыі задаў Прэзідэнт Беларусі, і якасная работа ў гэтым напрамку прадугледжвае больш шчыльнае ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, узаемадзеянне з заказчыкамі кадраў, кваліфікаванымі спецыялістамі, якія змогуць матываваць да прафесіі. Акрамя таго, упор робіцца і на прыём выпускнікоў па мэтавых накіраваннях. Сёлета для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі выдзелена 455 мэтавых месцаў, сярэдняй спецыяльнай — 695.

…Рэзюмуючы, адзначу, што Гомельшчына трымае курс на раскрыццё патэнцыялу кожнага дзіцяці, якія сваімі поспехамі даказваюць, што ў рэгіёне і краіне моцная адукацыйная база.

Раскрыць патэнцыял дзіцяці

Мікалай БАШКО, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама:

— За апошнія 30 гадоў у сістэме адукацыі Міншчыны зроблена вельмі многа. Галоўнае, што наша сумесная дзей­насць ажыццяўляецца ў інтарэсах дзяцей, іх сем’яў і ўстаноў адукацыі.

Сістэма адукацыі сёння — гэта найважнейшы стратэгічны рэсурс развіцця грамадства і ўсёй краіны. Менавіта таму ва ўсіх кутках Міншчыны — ад раённых цэнтраў да маленькіх вёсак — робіцца максімум для ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, яго лічбавізацыі, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы садоў, школ, гімназій і каледжаў.

У цэнтральным рэгіёне працуюць сучасныя ўстановы адукацыі, дзе створаны выдатныя ўмовы для раскрыцця патэнцыялу кожнага дзіцяці, абсталявана безбар’ернае асяроддзе, укаранёны сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання. Усё гэта спрыяе рознабаковаму развіццю падрастаючага пакалення.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца будаўніцтву і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. За 30 гадоў у Мінскай вобласці пабудавана больш за 100 устаноў адукацыі, праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя тых аб’ектаў, якія мелі ў гэтым патрэбу.

На Міншчыне функцыянуюць 189 класаў педагагічнага кірунку, 10 — спартыўна-педагагічнага, а таксама 53 класы ваенна-патрыятычнай, 100 — аграрнай, 48 класаў інжынернай накіраванасці і 1 клас чыгуначнага профілю.

Асабліва хочацца адзначыць нашы дасягненні ў сістэме прафесійнай адукацыі моладзі. 24 каледжы Міншчыны сёння ўтвараюць сістэму, якая цалкам забяспечвае патрэбнасці рэгіёна ў спецыялістах і рабочых кадрах.

На Міншчыне ўдзяляецца сур’ёзная ўвага рабоце з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Для забеспячэння сямейных форм уладкавання дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, адкрыты 44 дамы сямейнага тыпу.

У вобласці створана эфектыўная сістэма работы з высокаматываванымі, адоранымі дзецьмі і навучэнцамі, якая ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі — ад дашкольнікаў да навучэнцаў каледжаў.

Стала традыцыяй правядзенне абласнога фестывалю “Я — даследчык” для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзрос­ту. У абласным конкурсе работ даследчага характару для навучэнцаў старэйшага школьнага ўзросту актыўна ўдзельнічаюць выхаванцы 5—7 класаў.

Ва ўстановах адукацыі Міншчыны праводзіцца мэтанакіраваная работа па апрабацыі эксперыментальных ідэй, укараненні інавацыйных распрацовак, рэалізацыі педагагічных праектаў. Таксама цэнтральны рэгіён праводзіць шэраг мерапрыемстваў, конкурсаў, фестываляў, якія даўно сталі нашымі брэндамі. Так, з 2013 года арганізуем дабрачынны фестываль-марафон “Крылы анёла”. Яго ідэя — у актывізацыі сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі, сям’і і грамадскасці па далучэнні дзяцей і дарослых да сацыяльна значных спраў. Пяць гадоў назад быў дадзены старт абласному духоўна-маральнаму праекту “Духоў­насць. Гармонія. Прыгажосць”.

Вялікай папулярнасцю сярод нашых школьнікаў карыстаецца конкурс “Вучань года Мінскай вобласці”, які праводзіцца з 2015 года, а таксама абласны інклюзіўны фестываль творчасці “Запалі сваю зорку” (з 2017 года).

З 2016 года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прымаюць удзел у рэалізацыі рэспубліканскай кластарнай мадэлі метадычнага сеткавага ўзаема­дзеяння і з’яўляюцца апорнымі метадычнымі пляцоўкамі ў шматлікіх інавацыйных кірунках, арганізуюць і право­дзяць абласны фестываль метадычных ідэй “Крокі да майстэрства”. Больш за 15 гадоў прадукцыйна працуе абласны савет па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і мола­дзі. Два гады назад быў створаны кластар па ваенна-пат­рыятычным выхаванні, які носіць міжведамасны характар і аб’ядноўвае педагагічную грамадскасць унутры кожнай установы адукацыі. У вобласці актыўна ствараюцца ваенна-патрыятычныя клубы — сёння іх 130, удасканальваецца сістэма выхаваўчай і ідэалагічнай работы, укараняюцца сучасныя інавацыйныя формы работы. Нашы вучні стварылі адукацыйныя маршруты, якія прадстаўлены ў адзіным віртуальным даведніку “Экскурсійныя маршруты Міншчыны”, а таксама абласную электронную кнігу “Жывая памяць пакаленняў”, у якой змяшчаюцца архіўныя матэрыялы, успаміны ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікі плённай работы па розных напрамках пацвярджаюцца дасягненнямі навучэнцаў і педагогаў, якія пастаянна становяцца пераможцамі рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый і інш.

Сталічныя вяршыні

Марына ІЛЬІНА, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама:

— 30 гадоў — працяглы тэрмін у жыцці як чалавека, так і галіны. За гэты час пуцёўку ў жыццё атрымалі тры пакаленні школьнікаў, многія з якіх ужо прывялі да нас вучыцца і сваіх дзяцей. Спынюся на найбольш важных вектарах развіцця, дзякуючы рэалізацыі якіх сталічная адукацыя стала своеасаблівым брэндам якасці.

За 30 гадоў інфраструктура сталічнай адукацыі разраслася і ўмацавалася: пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 88 устаноў дашкольнай адукацыі і 45 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, кожная трэцяя ўстанова адукацыі Мінска, а іх сёння ў горадзе 773, была капітальна адрамантавана. Пагадзіцеся, лічбы ўражальныя!

Для самых маленькіх выхаванцаў у сталіцы дзейнічае 446 дзіцячых садоў, амаль 98% знаходзіцца ў падпарадкаванні ўпраўленняў па адукацыі. Нават у складанай эканамічнай сітуацыі пасля распаду Савецкага Саюза нам удалося не толькі захаваць, але і працягнуць развіццё сістэмы дашкольнай адукацыі. Таму ў Мінску практычна на 100% вырашана пытанне даступнасці такой адукацыі.

У 2023/2024 навучальным годзе з улікам пажаданняў бацькоў выхаванцаў была арга­нізавана работа 6189 аб’яднанняў па інтарэсах, якія наведвалі амаль 85% дзяцей, тады як у 2000 годзе ўсяго 29%.

У горадзе створаны належныя ўмовы для захавання і развіцця здароўя дзяцей. Боль­шасць дзіцячых садоў мае спартыўныя залы, амаль трэцяя частка — плавальныя басейны. У многіх установах шырока выкарыстоўваецца лячэбна-прафілактычны масаж, інгаляцыі, кіслародныя кактэйлі, фізіялячэнне, фітатэрапія. Усё гэта спрыяла зніжэнню захваральнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. З 2001 года колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцем па хваробе, паступальна скарачаецца. І калі тады гэты паказчык складаў 21,8 дня, то сёння ён скараціўся ў 8 разоў! А за гэтай лічбай хаваюцца тысячы рабочых дзён, праведзеных бацькамі на працоўных месцах, на вытворчасці. І гэта наш дастойны ўклад у эканоміку горада.

Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі на працягу 30 гадоў значна змянілася: у наша жыццё ўвайшлі пяцідзёнка і шосты школьны дзень, дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў, профільнае навучанне і дапрофільная падрыхтоўка, цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваныя экзамены, аўдыт, маніторынг і кансалтынг, платныя адукацыйныя паслугі…

Змянілася і вучэбная сетка сталіцы: павялічылася колькасць гімназій, з’явілася кадэцкае вучылішча. Сёння сталічныя ўстановы забяспечваюць даступнасць якаснай адукацыі для ўсіх катэгорый навучэнцаў. У сярэднім кожны другі мінскі старшакласнік вучыцца ў профільным класе. І калі раней мы гаварылі проста аб вывучэнні асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, то сёння ў горадзе актыўна развіваюцца класы прафесійнай накіраванасці: педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, інжынерныя, спартыўна-педагагічныя і нават аграрныя.

Работа з адоранымі дзецьмі характарызуецца сістэмнасцю, тэхналагічнасцю і высокімі вынікамі. На працягу больш як 20 гадоў Мінск займае лідзіруючыя пазіцыі па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

У нас ёсць установы, якія валодаюць найбагацейшым вопытам работы з адоранымі дзецьмі. Напрыклад, гімназія № 41 толькі за апошнія 5 гадоў падрыхтавала каля 80 пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, і такіх слаўных устаноў у гора­дзе больш за дзясятак.

Больш за 80% навучэнцаў атрымалі на цэнтралізаваных экзаменах адзнакі высокага і дастатковага ўзроўню. А па асобных прадметах гэты паказчык яшчэ вышэйшы: гісторыя Беларусі — 90,2%, беларуская мова — 89,5%, хімія — 88,9%, руская мова — 86,7%. Дзякуючы высокім вынікам, штогод практычна тры чвэрці выпускнікоў мінскіх школ становяцца студэнтамі УВА.

Шмат у чым гэтаму садзейнічае лічбавізацыя сталічнай адукацыі. У далёкім 1994 годзе мы марылі аб тым, каб у кожнай школе быў хоць бы адзін камп’ютарны клас. Сёння ж мы маем адзіную інфармацыйную адукацыйную прастору Мінска, якая ўключае карпаратыўную электронную пошту ўстаноў адукацыі, сістэму афіцыйных сайтаў, аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі даных. Для аказання інфармацыйнай і арганізацыйна-метадычнай падтрымкі педагогам і навучэнцам сталіцы функцыянуюць парталы “Адукацыя сталіцы”, “Вучань.by”, мінскі гарадскі метадычны партал, мінская гарадская платформа дыстанцыйнага навучання і іншыя рэсурсы.

За мінулыя гады відазмянілася сетка ўстаноў прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У цяперашні час сістэма ССА прадстаў­лена 19 каледжамі. Сёння на базе каледжаў атрымліваюць адукацыю больш за 12 тысяч навучэнцаў па 41 спецыяльнасці і 113 кваліфікацыях, функцыянуе шэсць цэнтраў кампетэнцый. Значна павысілася якасць адукацыі, прэстыж прафесійнай адукацыі сярод гараджан адчувальна ўзрос: штогод больш за 45% выпускнікоў школ і гімназій паступаюць у мінскія каледжы і пасля заканчэння навучання папаўняюць шэрагі спецыялістаў вядучых прад­прыемстваў сталіцы.

Сталічная адукацыя змагла захаваць лепшыя дасягненні пазашкольнага выхавання і здабыць свой шлях у арганізацыі работы з дзецьмі і моладдзю. Флагманамі ў пытаннях дадатковай адукацыі сталі цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў кожным адміністрацыйным раёне і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. У адказ на сацыяльны запыт дзяржавы па далучэнні навучэнскай моладзі да прадметна-практычнай дзейнасці тут у 2017 годзе арганізаваў работу Цэнтр адукацыйных інавацый “Тэхнапрарыў”, дзе навучэнцы атрымліва­юць веды і навыкі ў высокатэхналагічных галінах. Спа­дзяёмся, што адроджаныя традыцыі тэхнічнай творчасці атрымаюць новы імпульс у найбліжэйшыя гады дзякуючы стварэнню адпаведнага цэнтра ў будынку былога аўтавакзала “Усходні”, дзе ўжо сёння пачаты будаўнічыя работы.

Пакаленні змяняюць адно аднаго, сотні значных маладзёжных праектаў і дзіцячых ініцыятыў рэалізаваны за 30 гадоў. Але захаваны і перадаецца з пакалення ў пакаленне святы рытуал нясення Вахты Памяці на Пасту № 1, адра­джаюцца музеі і ваенна-патрыятычныя клубы. Усё для таго, каб вынікі нашай сумеснай 30-гадовай працы і спадчыну, пакінутую нам нашымі продкамі, беражліва ўзялі ў свае рукі і пранеслі па жыцці нашы дзеці — юныя мінчане. Несумненна, самыя галоўныя вяршыні сталічнай адукацыі яшчэ трэба будзе пераадолець. Упэўнена, што на гэтым шляху ў нас заўсёды будуць на­дзейныя паплечнікі і сябры ў асобе бацькоў, сацыяльных партнёраў і калег з рэгіёнаў.

Самаадданая і стваральная праца

Наталля КАЛІНОЎСКАЯ, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама:

— Апошнія 30 гадоў для сістэмы адукацыі Брэстчыны былі часам няспыннага развіцця па розных кірунках дзейнасці, звязаных з галоўнымі вектарамі станаўлення маладой беларускай дзяржавы.

За 30 гадоў у рэгіёне адкрыліся 2 новыя ўстановы вышэйшай адукацыі (БарДУ і ПалесДУ), пабудаваны ці рэканструяваны 42 дзіцячыя сады на 5,9 тысячы месцаў і 70 школ на 24,8 тысячы месцаў.

Брэстчына першай у краіне пачала ўзводзіць убудавана-прыбудаваныя дашкольныя ўстановы ў шматкватэрных жылых дамах (у Драгічыне, Брэсце, Іванаве і Пінску).

У вобласці добра развіта сістэма да­школьнай адукацыі. Больш за 102% дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў наведва­юць адпаведныя ўстановы. Усе 5-гадовыя дзеці ахоплены падрыхтоўкай да школы.

10-бальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці, уведзеная ў 2002 го­дзе, даказала сваю мэтазгоднасць і з’яўляецца аптымальнай. Таксама як і здача выпускных і ўступных выпрабаванняў шляхам ЦТ і ЦЭ. Дзякуючы ім, школьнікі атрымалі роўныя правы пры паступленні ва УВА.

Добра зарэкамендавала сябе і профільнае навучанне. Сёння больш за 62% старшакласнікаў вобласці вывуча­юць прадметы на павышаным узроўні. Ва ўстановах адукацыі дзейнічаюць педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, спартыўна-педагагічныя, аграрныя і інжынерныя класы. Падлеткі, якія вывучаюць прадметы на базавым узроўні, разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымліваюць пасведчанне аб прысваенні рабочага разраду ці кваліфікацыі. У мінулым навучальным годзе такія дакументы выдадзены 3,1 тысячы юнакоў і дзяўчат па 61 прафесіі.

Шмат зроблена і ў арганізацыі работы з асаблівымі дзецьмі, у тым ліку з інвалідамі. Сістэма спецыяльнай адукацыі вобласці ўключае шырокую сетку карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Ва ўсіх раёнах дзейнічаюць ЦКРНіР. Больш за 70% дзяцей з АПФР атрымліваюць веды ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання. У 2022 годзе ў Брэсце адкрыўся рэсурсны цэнтр па аказанні комплекснай дапамогі дзецям з аўтызмам.

Высокі ўзровень прафесійнай адукацыі пацвярджаюць вынікі ўдзелу педагогаў і навучэнцаў каледжаў у чэмпіянатах WorldSkills і ProfSkills. За апошнія 10 гадоў прадстаўнікі Брэстчыны заваявалі на іх 44 медалі. Лепш за ўсё навучэнцы выступаюць у кампетэнцыях “Цырульніцкае мастацтва” і “Зварачныя работы”.

Сістэма прафесійнай адукацыі ды­намічна развіваецца. На базе каледжаў адкрыты 7 цэнтраў кампетэнцый. УССА вобласці рыхтуюць работнікаў па 83 спецыяльнасцях. Больш за 90% іх выпускнікоў атрымліваюць дзве і больш кваліфікацый, звыш 60% — 4-ты і вышэй кваліфікацыйны разрад. Мы ганарымся, што нашы навучэнцы нароўні з прафесійнымі камбайнерамі штогод актыўна ўдзельнічаюць у жніве, дзе паказваюць высокія вынікі.

Вялікім дасягненнем суверэннай Беларусі ў галіне абароны правоў непаўналетніх стаў пераход ад інтэрнатнай формы выхавання сірот да сямейнай. Калі 30 гадоў назад у вобласці працавалі 3 дзіцячыя дамы, то сёння толькі адзін. У 1994-м была створана Кобрынская дзіцячая вёска, дзе зараз выхоўваюцца 120 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Брэстчына ў лідарах сярод іншых рэгіёнаў краіны па колькасці дзіцячых дамоў сямейнага тыпу (56). Больш за 87% непаўналетніх, якія засталіся без бацькоўскай апекі, накіроўваюцца на сямейныя формы выхавання. У вобласці створаны 161 прыёмная і 951 апякунская сем’і.

У рэгіёне ёсць усе неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця мола­дзі, раскрыцця яе творчага патэн­цыялу, рэалізацыі ініцыятыў. У выхаваўчай рабоце вялікую ролю адыгрываюць дзіцячыя грамадскія аб’яднанні. Найбольш шматлікае з іх — БРПА, членамі якога з’яўляюцца больш за 76% школьнікаў Брэстчыны. БРСМ аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах 63% навучэнскай моладзі.

За апошнія гады ў вобласці ра­зам з Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам абароны і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, а таксама Дзяржаўным пагранічным камітэтам створаны 48 ваенна-патрыятычных клубаў, 13 ваенна-патрыятычных цэнтраў і 10 ваенна-патрыятычных атрадаў. На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці дзейнічае адзіны ў краіне Маладзёжны пат­рыятычны цэнтр, дзе штогод больш за тысячу падлеткаў удзельнічаюць у вучэбна-трэніровачных зборах. Сёння на базе гэтага цэнтра ствараецца Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі.

Асаблівая гордасць сістэмы адукацыі — кадры. Сёння ў ёй працуюць 32,7 тысячы педагогаў і выкладчыкаў.

Іх сярэдні заробак за 30 гадоў у доларавым эквіваленце вырас у 28,5 разу — з 16 да 456 долараў ЗША. Створана дастойная сістэма маральнага і матэрыяльнага за­ахвочвання работнікаў і навучэнцаў.

Больш за 400 педагогаў — выдатнікі адукацыі Беларусі. За 28 гадоў існавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі 785 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 117 педагогаў вобласці сталі яго лаўрэатамі.

Школьнікі Брэстчыны дастойна прадстаўляюць краіну на міжнародным узроўні. Так, за апошнія 13 гадоў 66 навучэнцаў вобласці вярнуліся з узнагародамі з міжнародных алімпіяд і спаборніцтваў.

Поспехі, дасягнутыя сістэмай адукацыі рэгіёна за 30 гадоў самаадданай і стваральнай працы, — надзейны падмурак для новых дасягненняў нашых пераемнікаў.

Командная работа

Дмитрий ХОМА, начальник главного управления по образованию Витебского облисполкома:

— Все начинания по развитию и совершенствованию системы образования Витебщина традиционно сверяет с развитием страны в целом, с общегосударственным подходом.

При этом мы гордимся, что стали первыми во многих инициативах, которые сейчас широко реализуются в регионах и на респуб­ликанском уровне — к примеру, областной агрофорум и форум выпускников классов педагогической направленности первыми прошли именно у нас. Генератором многих инициатив выступает Полоцкий регион — те же “Скориновские дни” за 8 лет прошли путь от небольшого регионального мероприятия до события международного уровня. Хорошо известен наш проект “Витебщина в миниатюре”, когда каждая школа представляет знаковые исторические места своей малой родины, а затем традиционно лучшие работы представляются на областных “Дожинках”. Причем каждый год идея, формат конкурса меняются, чтобы не перестать быть интересным для детей и педагогов. В прошлом году все регионы присоединились к областной гражданско-патриотической акции “Марафон памяти”, проведение которой инициировано Витебским горисполкомом. Отмечу, что сегодня мы практически для каждого района проговариваем перспективу выхода на знаково-узнаваемое событие в системе образования Витебской области.

В Год качества работаем над повышением качества не только образовательной, но и гражданско-патриотической, воспитательной сферы. Основным моментом в этом важнейшем для страны направлении назову системность работы и ее творческий характер. Убежден: не должно быть мероприятий, в которых дети (и педагоги!) принимали бы формальное участие. Для каждого ребенка важно стать действующей фигурой полезного дела, значимого события в жизни класса, учреждения образования, своей малой родины, государства. И задача педагога и руководителя здесь самая что ни на есть главная: выстраивать командную работу так, чтобы на каждом этапе в нее был заинтересованно вовлечен каждый учащийся школы, гимназии, колледжа.

За прошедшие 30 лет в нашем главном управлении по образованию работали всего три начальника, что само по себе говорит об определенной преемственности традиций и начинаний. Система передавалась из надежных рук в такие же надежные, во многом благодаря этому целый ряд задач успешно выполнялся.

Из большого количества выполненных задач, наверное, выделю управленческие, формирование резерва кадров. По этому направлению также ведется активная сис­темная работа и накоплен определенный эффективный опыт. Радует, что за последние четыре года в 3,5 раза увеличилось число договоров по целевой подготовке. Это требование времени — планомерно по всем ключевым направлениям работать на перспективу, в том числе чтобы наша кадровая основа из учителей среднего возраста формировалась уверенно и стабильно. На базе Витебского государственного университета имени П.М.Машерова возобновлен прием на такие востребованные педагогические специальности, как “Математика”, “Физика”, “Информатика”, увеличен набор на нужные учреждениям образования Витебщины специальности социальных педагогов, психологов.

72%, быть может, не самый выдающийся результат, но достойный, на мой взгляд: именно столько педагогов остаются в своих учреждениях образования после работы по распределению. Несомненно, здесь сказывается системный подход по организации профориентации в педагогических классах, и у нас есть уверенность в том, что процент закрепления будет еще выше. К слову, сегодня в учреждениях образования Витебщины трудится порядка 13% опытных педагогов, продолжающих и после выхода на пенсию свою деятельность. Такой сплав опыта и молодости мне представляется очень перспективным.

Повышение профессиональной составляющей, повышение ответственности за свой труд и его результаты — наши основные задачи на ближайшее время.

Очень много за прожитые годы сделано и в плане материально-технического обеспечения. В прошлом году при поддержке главы государства завершено строительство Полоцкого кадетского училища — объекта, которым гордится вся страна, и, к слову, обладателя премии Президента Республики Беларусь “За духовное возрождение”. Сегодня на Витебщине продолжается строительство четырех дошкольных учреждений. Вот-вот будет сдано еще одно уникальное для страны учреждение образования.

Начальная школа № 48 Витебска разделена на три блока: детский сад (блок “А” и “Б”) и начальная школа (блок “В”). Учреждение образования рассчитано на 850 детей (560 — воспитанники детского сада, 290 — учащиеся начальной школы). На четырех этажах современной школы предусмотрено все для всестороннего развития детей дошкольного и младшего школьного возраста.

В области всегда большое внимание уделялось методической составляющей образования. Сегодня ставим перед собой задачу обновить материальную базу всех областных учреждений образования, чтобы соз­дать в них достойные условия для учебы педагогов, руководителей. Ремонтируется областной Дворец детей и молодежи. Идет ремонт общежития Витебского института развития образования. Более того, мы поменяли место его дислокации: оно будет находиться в центре города, всего в ста метрах от учебы.

По всем направлениям работы мы сегодня имеем ощутимые результаты. При этом отмечу, что организационно-практический резерв исчерпан, вопрос повышения качества всех наших результатов лежит в плоскости повышения индивидуальной компетенции педагогов, руководителей учреждений образования. Качественная работа — значит работа с индивидуальным подходом. Убежден, что без полной отдачи педагога своему делу дальше сложно двигаться вперед.

Намеренно не сказал о многих наших достижениях — и педагогов, и учеников, но они есть. И немалые. Главное — уверенно идти вперед и не останавливаться, отвечая запросам общества и государства.

Падрыхтавалі Кацярына МАЦЕВІЧ, Ганна СІНЬКЕВІЧ, Алена КАСЬЯН-ПАЎЛЯНКОВА, Наталля САХНО, Наталля КАЛЯДЗІЧ, Сяргей ГРЫШКЕВІЧ, Кацярына ДУБІНСКАЯ
Фота Кацярыны МАЦЕВІЧ, Алены КАСЬЯН-ПАЎЛЯНКОВАЙ, Алега ІГНАТОВІЧА, Наталлі КАЛЯДЗІЧ