Пошук працягваецца

- 11:04Выхаванне, Выхаваўчая работа

Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна, але подзвіг соцень тысяч яе герояў па­ранейшаму застаецца невядомым. Узнавіць імёны гэтых людзей, даведацца пра іх лёсы — такім лічаць свой абавязак удзельнікі пошукавых аб’яднанняў.

На працягу 10 гадоў удзельнікі пошукавага атрада “Памяць пра салдата” Пелішчанскай сярэдняй школы Камянецкага раёна пад кіраўніцтвам настаўніка матэматыкі Васіля Васільевіча Арабейкі працуюць з электроннымі архівамі, аднаўляючы падзеі баёў за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачалася ж пошукавая дзейнасць пелішчанскіх вучняў яшчэ ў даінтэрнэтаўскую эпоху ў далёкім 1972 годзе, калі пад кіраўніц­твам настаўніцы гісторыі Зоі Васільеўны Рашэтнікавай быў арганізаваны атрад чырвоных следапытаў.

— У пачатку 2012 года на адрас нашай школы прыйшоў ліст з Масквы ад Валерыя Аляксеевіча Загародняга. Ён хацеў даведацца, ці пахаваны ў брацкай магіле вёскі Пелішча яго дзед Фёдар Васільевіч, які загінуў 21 ліпеня 1944 года. Пра лёс дзеда ўнук даведаўся, звярнуўшыся да электронных баз даных “Мемарыял” і “Памяць народа”. Прозвішча гэтага чалавека на плітах ля брацкай магілы не значылася, і гэты зварот падштурхнуў нас да ідэі папрацаваць з архівамі самастойна, — паведамілі пелі­шчанскія вучні Сяргей Варанчук і Ганна Дуле­віч.

 

Чытайце матэрыял Ігара Грэчкі ў нумары ад 6 снежня 2022 года.