Поспех акрыляе

- 12:51Адукацыйная прастора, Навука і інавацыі

Пераняць вопыт работы па арганізацыі даследчай дзейнасці ў Новаяльнянскую сярэднюю школу звяртаюцца педагогі не толькі Дзятлаўскага раёна.

У 2017 года ў школе працуе навуковае таварыства “Веста”, якое займаецца арганізацыяй даследчай работы і навучаннем школьнікаў у гэтым кірунку. Нават навучэнцы пачатковых класаў — актыўныя ўдзельнікі навуковага таварыства “Эўрыка”.

Твар нашай школы — даследаванні. З году ў год даследчая дзейнасць педагогаў і навучэнцаў дае добрыя вынікі, — расказала дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы Алена Круглова. — Многія педагогі прайшлі павышэнне кваліфікацыі па тэме правядзення даследчай работы. На ўроках шмат увагі ўдзяляецца фарміраванню даследчыцкай кампетэнтнасці. На працягу 4 гадоў на базе пачатковых класаў рэалізоўваўся інавацыйны праект па сістэматызацыі работы з высокаматываванымі малодшымі школьнікамі, дзе таксама шмат увагі ўдзялялася фарміраванню даследчыцкіх навыкаў. Мы часта прымаем удзел у навуковых канферэнцыях, конкурсах. І гэтая работа дае вынікі. На рэспубліканскай выстаўцы педагог Алена Баковіч завая­вала дыплом II ступені.

Пачынаючы з 2015/2016 навучальнага года вучні школы заваявалі толькі 9 дыпломаў, а ў 2021 годзе іх было ўжо 22. Гэта дыпломы рознай вартасці на конкурсах “Хрустальная Альфа”, “Я пазнаю свет”, “Энергамарафон”, “100 ідэй для Беларусі”, “ТэхнаІнтэлект”, на заключным, рэспубліканскім, этапе конкурсу даследчых работ па рускай мове і інш.

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 7 лютага 2023 года.