Прадпрымальніцкія аб’яднанні дапамогуць узмацніць экспертны складнік дзелавой супольнасці

- 11:52Інфармацыйная гадзіна

Роля прадпрымальніцкіх аб’яднанняў у фарміраванні спрыяльнага бізнес-асяроддзя павінна ўзмацняцца. Аб гэтым заявіў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у час сустрэчы з лідарамі беларускіх бізнес-саюзаў.

“Роля прадпрымальніцкіх аб’яднанняў у фарміраванні спрыяльнага бізнес-асяроддзя павінна ўзмацняцца. Гэта пойдзе на карысць усім: і прадпрымальнікам, і дзяржаве. Але пакуль у мяне няма дакладнага разумення існуючай структуры дзелавой супольнасці: у краіне зарэгістравана каля 60 бізнес-аб’яднанняў, але не зусім зразумела, прадстаўнікамі чыіх інтарэсаў яны з’яўляюцца. Гэта галіновыя, рэгіянальныя або шматфункцыянальныя аб’яднанні? Меркаванне якой колькасці суб’ектаў яны выказваюць?” — звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Аляксандр Турчын.

Ён таксама адзначыў, што Савет па развіцці прадпрымальніцтва гатоў удзельнічаць у выпрацоўцы і рэалізацыі мер, неабходных для таго, каб як мага большая колькасць беларускіх суб’ектаў гаспадарання былі аб’яднаны ў асацыяцыях і саюзах. Гэта павысіць якасць дыялогу дзяржавы і бізнесу, узмоцніць экспертны складнік дзелавой супольнасці.

У якасці мер, здольных забяспечыць развіццё прадпрымальніцкіх аб’яднанняў, былі названы такія, як прадастаўленне льгот па арэнднай плаце; магчымасць абароны інтарэсаў членаў арганізацый у судах: спрашчэнне парадку прыцягнення міжнароднай тэхнічнай дапамогі; магчымасць аказання камерцыйных паслуг (кансультаванне, навучанне і інш.); аднясенне сум членскіх узносаў на сабекошт.