Міністры працы і занятасці краін G20 пасля сустрэчы ў Пекіне прынялі сумесны план паслядоўных дзеянняў па развіцці прадпрымальніцтва. Аб гэтым інфармуе ТАСС, спасылаючыся на заяву міністра працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Кітая Інь Вэйміня.
У дэкларацыі па выніках сустрэчы гаворыцца, што прадпрымальніцтва — важная рухаючая сіла для крэатыўнасці, інавацый, а таксама стварэння рабочых месцаў. Гэта ў выніку будзе садзейнічаць эканамічнаму росту.
Інь Вэймінь адзначыў, што краіны G20 будуць ажыццяўляць план па стварэнні ўмоў, дзякуючы якім раскрыецца патэнцыял чалавечага капіталу, асабліва моладзі.
Міністэрская сустрэча праходзіла ў Пекіне з 12 па 13 ліпеня. Рашэнні, прынятыя ў гэтыя дні, будуць перададзены на зацвярджэнне кіраўнікам дзяржаў на саміце G20, які пройдзе 4—5 верасня.