У Беларусі да праекта “Электронная школа” ў 2017 годзе павінны далучыцца 20 працэнтаў устаноў адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 сакавіка № 215.
Дакументам унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016—2020 гады, зацверджаную пастановай урада ад 23 сакавіка 2016 года № 235.
Пастановай удакладнены пералік заказчыкаў дзяржпраграмы, у тым ліку па падпраграмах “Інфраструктура інфарматызацыі” і “Лічбавая трансфармацыя”. Агульная сума неабходнага бюджэтнага фінансавання дзяржпраграмы павялічана з Br204,2 млн да Br206,1 млн.
Акрамя таго, згодна з дакументам, скарэкціраваны гадавыя значэнні па такім паказчыку, як доля ўстаноў адукацыі, ахопленых праектам “Электронная школа” (падпраграма “Лічбавая трансфармацыя”). Плануецца, што ў 2017 і 2018 гадах значэнні гэтага паказчыка павінны дасягнуць 20 працэнтаў і 40 працэнтаў ад агульнай колькасці ўстаноў адукацыі адпаведна (раней значэнні былі ўстаноўлены на ўзроўні 15 працэнтаў і 35 працэнтаў).
Мэта праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016—2020 гады — удасканаленне ўмоў, што садзейнічаюць трансфармацыі сфер чалавечай дзейнасці пад уздзеяннем інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, уключаючы фарміраванне лічбавай эканомікі, развіццё інфармацыйнага грамадства і ўдасканаленне электроннага ўрада.