Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 снежня 2017 года № 116 “Аб некаторых пытаннях прагназавання патрэбнасці эканомікі ў кадрах”, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У мэтах далейшага павышэння эфектыўнасці выкарыстання працоўнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і забеспячэння збалансаванасці попыту і прапанавання рабочай сілы Міністэрству эканомікі даручана штогод да 1 верасня распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы перыяд па краіне, абласцях і Мінску, а Міністэрству працы і сацыяльнай абароны штогод да 1 лістапада — прагноз балансу працоўных рэсурсаў.
На аснове атрыманых даных Мінпрацы і сацабароны фарміруе патрэбнасці эканомікі ў кадрах на пяцігадовы перыяд па прафесійна-кваліфікацыйных групах і прадастаўляе Міністэрству адукацыі, іншым заснавальнікам устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі інфармацыю аб патрэбнасці эканомікі ў кадрах на пяцігадовы перыяд па прафесійна-кваліфікацыйных групах. Гэтая інфармацыя выкарыстоўваецца пры фарміраванні прагнозных паказчыкаў на пяцігадовы перыяд па профілях (напрамках) адукацыі, якія ўключаюцца ў дзяржаўныя праграмы развіцця вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і кантрольных лічбаў прыёму ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Міністэрству працы і сацыяльнай абароны разам з Міністэрствам эканомікі даручана каардынацыя дзейнасці органаў дзяржкіравання пры фарміраванні патрэбнасці эканомікі ў кадрах на пяцігадовы перыяд па прафесійна-кваліфікацыйных групах.