Прайшоў мітынг памяці Фідэля

- 12:30Інфармацыйная гадзіна

Акцыя памяці Фідэля Кастра, якая адбылася ў Гаване ў ноч з 29 на 30 лістапада, сабрала амаль 1 млн чалавек.

У мерапрыемстве на плошчы Рэвалюцыі прынялі ўдзел кіраўнікі шэрага дзяржаў і ўрадаў, дзясяткі замежных дэлегацый.

Масавы мітынг ля мемарыяла Хасэ Марці ўзначаліў старшыня Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы Рауль Кастра. Тэлебачанне краіны вяло трансляцыю мерапрыемства ў прамым эфіры.

Прах Фідэля Кастра адпраўлены з кубінскай сталіцы ў горад Сант’яга-дэ-Куба. Там 4 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія пахавання.

Фідэль Кастра памёр 25 лістапада ва ўзросце 90 гадоў. На працягу 30 гадоў ён узначальваў Дзяржаўны савет і Савет Міністраў Кубы. У 2006 годзе з-за пагаршэння стану здароўя Фідэль Кастра перадаў гэтыя паўнамоцтвы брату Раулю Кастра.