Практыка-арыентаваныя заданні на ўроках інфарматыкі

- 15:23Адукацыйная прастора

Сёння час дыктуе асаблівыя патрабаванні да сучаснага чалавека: на першым месцы стаяць уменні адшукаць неабходную інфармацыю і карыстацца ёй пры неабходнасці, а не патэнцыял ведаў асобы. Іншымі словамі, важным становіцца ўменне прымяняць атрыманыя веды ў штодзённым жыцці, а таксама ў змененых сітуацыях.

Характэрнай асаблівасцю, якая вылучае прадмет “Інфарматыка” з шэрага іншых прадметаў, з’яўляецца яго прыкладны характар: асноўную каштоўнасць маюць толькі тыя веды, якія знаходзяць прымяненне на практыцы. Гэтае сцвярджэнне пакладзена ў аснову сістэмы практыка-арыентаванага навучання.

У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набываюць практыка-арыентаваныя задачы, прымяненне якіх на ўроках інфарматыкі дазволіць узмацніць практычную скіраванасць навучання, пакажа значнасць прадмета для вырашэння жыццёва важных задач, будзе спрыяць фарміраванню ключавых кампетэнцый.

У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Інфарматыка” вылучаны наступныя кампетэнцыі:

— асобасныя;

— прадметныя;

— метапрадметныя.

Зыходзячы з вышэйсказанага, умоўна падзелім практыка-арыентаваныя заданні на тры асноўныя групы:

— заданні, якія маюць міжпрадметны характар;

— заданні, якія змяшчаюць інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці чалавека;

— заданні, якія адносяцца да асобы і да жыцця грамадства ў цэлым: развіццё здольнасці да самаразвіцця і самаадукацыі, самастойнай дзейнасці.

На наш погляд, пры жаданні кожную задачу, якую настаўнік плануе прапанаваць навучэнцам на ўроку, можна ператварыць у практыка-арыентаваную. Канечне, для яе канструявання і фармулёўкі педагогу неабходна будзе выкарыстоўваць свой творчы патэнцыял.

Адзначым, што практыка-арыентаванае заданне павінна змяшчаць наступныя элементы: сітуацыя, праблема, задача. Таксама пры фармулёўцы такіх заданняў неабходна памятаць пра тое, што задача павінна быць цікавай і прывабнай для большасці навучэнцаў класа або класа ў цэлым, закранаць іх кола інтарэсаў, жыццёвы вопыт і г.д.

Прывядзём некалькі прыкладаў распрацаваных намі практыка-арыентаваных заданняў з розных раздзелаў курса інфарматыкі.

Клас 6. Тэма ўрока: “Электронная пошта”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаваныя заданні (заданні, якія адносяцца да асобы і да жыцця грамадства ў цэлым)
Выберыце правільныя адказы на пытанне.

Якія адрасы электроннай пошты запісаны няправільна?

а) Ольга@tut.by

б) 123@mail.ru

в) Svetl@na@rambler.ru

г) light@yandex,by

д) Minsk@mail.ru

Саша напісаў сябрам пяць электронных пісьмаў, адзначыўшы наступныя адрасы электроннай пошты:

а) sv2018@ttu.by

б) Summer2018@.ru

в) school@yandex:by

г) Olga@mail.ry

д) Sh18@rambler.ru

Аднак частка пісьмаў не была адпраўлена атрымальнікам, таму што адрасы электроннай пошты былі напісаны няправільна. Адзначце, па якіх адрасах пісьмы не дайшлі. Чаму?

Якія асноўныя этычныя правілы пры зносінах па электроннай пошце вы ведаеце? Вадзім напісаў пісьмо сябру. Абмяркуйце ў парах і назавіце пяць памылак, якія ён зрабіў пры напісанні пісьма.

Прыклад пісьма:

Клас 7. Тэма ўрока: “Праграмнае забеспячэнне. Класіфікацыя праграмнага забеспячэння. Шкодныя праграмы і спосабы абароны ад іх”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое адносіцца да асобы і да жыцця грамадства ў цэлым)
Выберыце са спіса асноўныя прыметы з’яўлення шкодных праграм і  дапоўніце атрыманы спіс яшчэ дзвюма прыметамі: Маша, працуючы на сваім камп’ютары, заў­важыла, што апошні час адбываецца частае завісанне аперацыйнай
а) павольная работа камп’ю­тара;

б) звычайная работа камп’ю­тара;

в) нечаканае значнае павелічэнне колькасці файлаў на дыску;

г) няправільная работа праграм, якія раней функцыянавалі паспяхова;

д) атрыманне па электроннай пошце нечаканых паведамленняў;

е) частае завісанне аперацыйнай сістэмы

сістэмы, на дыску нечакана значна павялічылася колькасць файлаў, праграмы, якія раней паспяхова працавалі, пачалі даваць збоі.

У чым можа быць прычына такіх “паво­дзін” камп’ю­тара?

Ці варта Машы хваляваца з гэтай нагоды?

Якія дзеянні Маша павінна зрабіць у першую чаргу?

Адзначым, што ў тэме “Арганізацыя вылічэнняў” раздзела “Асноўныя алгарытмічныя канструкцыі” (7 клас) можна складаць праграмы для рашэння задач на вылічэнні, асноўваючыся на мясцовым матэрыяле, на правядзенні разлікаў у розных сітуацыях. Гэта дасць магчымасць паказаць навучэнцам практычную значнасць і эфектыўнасць выкарыстання мовы праграмавання для рашэння задач, якія могуць быць прадыктаваны самім жыццём.

У якасці прыкладу прывядзём наступныя задачы:

  1. Дзеці з класам сабраліся на экскурсію ў Полацк. Дапамажыце разлічыць, колькі часу ў іх зойме дарога ў адзін бок, калі яны жывуць у Бабруйску, а адлег­ласць да Полацка — 473,745 м. Сярэдняя хуткасць аўтобуса 70 км/г.
  2. Сярожа вырашыў набыць у магазіне пісьмовыя прылады для школы. Складзіце праграму, якая вызначыць, ці хопіць Сярожу грошай на здзяйсненне пакупкі, калі яму неабходна купіць N сшыткаў па цане 1 рубель 20 капеек і Х ручак па цане 2 рублі 80 капеек, а ён валодае сумай у 10 рублёў.

Вялікія магчымасці ўкаранення ў вучэбны працэс практыка-арыентаваных заданняў дае вывучэнне графічных рэдактараў. Рэкламныя буклеты, плакаты, лістоўкі, віншавальныя паштоўкі — вось далёка не поўны пералік дакументаў, якія можна ства­раць у рэдактарах Paint (6 клас), Inscape ці CorelDraw (7, 8 клас), MacromediaFlash (8, 9 клас). Узмацненню практычнай значнасці гэтых праграм, на наш погляд, будзе спрыяць і арыентацыя на святы, якія па календары супадаюць з тэмамі, што вывучаюцца, на глабальныя праблемы, на падзеі ў жыцці грамадства ў цэлым.

Напрыклад, тэмы “Стварэнне і рэдагаванне вектарнай выявы” і “Аперацыі над аб’ектамі вектарнай выявы” з раздзела “Работа з вектарнай графікай” (7 клас) вывучаюцца напярэдадні Дня Перамогі. Тут дарэчы прапанаваць навучэнцам стварыць лістоўку або віншавальную паштоўку да свята. Пры вывучэнні тэмы “Стварэнне і рэдагаванне выяў” з раздзела “Апрацоўка растравых выяў” (6 клас) можна прапанаваць навучэнцам прымяніць атрыманыя веды для стварэння святочнай паштоўкі да Дня маці.

Заўсёды актуальнымі з’яўляюцца практыка-арыентаваныя заданні, у якіх прапануецца, напрыклад, стварыць плакат, які тлумачыць правілы паводзін на дарозе; лістоўку, што заклікае эканоміць ваду, берагчы цяпло або электрычнасць; буклет, які змяшчае правілы паводзін у лесе, на лёдзе, на вадзе.

Клас 6. Тэма ўрока: “Стварэнне выяў”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое змяшчае інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці)
Стварыце выяву, паказаную на малюнку Заданне “Мастакі”

1. У графічным рэдактары Paint стварыце выяву на адну з тэм:

— эмблема летняга Еўрапейскага алімпійскага фестывалю “Мінск-2019”;

— “Захаваем зямлю”;

— “Бяспечны пераход”.

Тэму могуць выбіраць як самі навучэнцы, так і настаўнік.

2. Прапанаваць навучэнцам у якасці мастакоў-ілюстратараў аформіць дзіцячую кнігу з вершамі. Кожны вучань атрымлівае чатырохрадкоўе з аднаго верша

Клас 9. Тэма ўрока: “Пераўтварэнне аб’ектаў”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое мае міжпрадметны характар)
Намалюйце і трансфармуйце фігуру Уявіце, што вы — мультыплікатар-аніматар. Выкарыстоўваючы інструменты для пераўтварэння фігур, стварыць малюнкі да наступных фрагментаў мультфільмаў:

1) В лесу родилась елочкаСрубил он нашу елочку… И вот она нарядная… (працягваем працаваць з файлам “Елка”).

2) Знесла курачка яйка… Мышка бегла, хвосцікам махнула, яйка ўпала і разбілася…

3) Царэўна-жабка

 

Клас 9. Тэма ўрока: “Анімацыя формы”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое мае міжпрадметны характар)
Стварыце анімацыю формы Уявіце, што вы прыняты ў каманду мультыплікатараў. Выкарыстоўваючы існуючыя веды, стварыце анімацыю формы (ператварэнні):

1) боты-скараходы — у кілім-самалёт;

2) жаба — у царэўну;

3) гарбуз — у карэту;

4) вусень — у матылька

Пры вывучэнні тэкставага рэдактара вельмі зручна рэалізоўваць міжпрадметныя сувязі практычна з любым школьным прадметам — выпраўленне памылак у тэксце, устаўка прапушчаных літар у адпаведнасці з правілам, пабудова лагічных ланцужкоў, увод матэматычных, фізічных, хімічных формул або выпраўленне памылак у формулах, стварэнне логіка-сэнсавых ма­дэлей па матэрыяле параграфа іншага прадмета. Адпрацоўваючы ўменні ствараць спісы, табліцы ў якасці матэрыялу можна выкарыстоўваць мясцовы матэрыял, а таксама інфармацыю, якая ляжыць у сферы інтарэсаў навучэнцаў канкрэтнага класа.

Напрыклад:

— скласці спіс вядомых людзей нашай мясцовасці (тэма “Стварэнне і фармаціраванне спісаў”, раздзел “Тэхналогія апрацоўкі тэкставых дакументаў”, 8 клас);

— скласці табліцу “Палацава-паркавыя комплексы Беларусі: вядомыя і невядомыя” (тэма “Стварэнне і фармаціраванне табліц”, раздзел “Тэхналогія апрацоўкі тэкставых дакументаў”, 8 клас);

— прачытаць тэкст верша і вылучыць асноўную думку, якую хацеў данесці да нас аўтар (тэма “Фармаціраванне сімвалаў і абзацаў”, раздзел “Тэхналогія апра­цоўкі тэкставых дакументаў”, 6 клас).

Клас 8. Тэма ўрока: “Пошук і замена ў тэксце. Праверка правапісу”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое змяшчае інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці)
Як знайсці ў тэксце слова? Уявіце, што вы праглядаеце вынікі спаборніцтваў (удзелу ў конкурсе) або выйгрышу ў латарэю, якія ўяўляюць са
Колькі разоў у тэксце сустракаецца слова… бой тэкставы дакумент з 20 старонак, і вам неабходна хутка знайсці свой вынік.Якой функцыяй тэкставага рэдактара вы скарыстаецеся?

Складзіце ўзор, па якім можна знайсці вынік, што патрабуецца

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое мае міжпрадметны характар)
Скарыстаўшыся праверкай правапісу, выправіць у тэксце памылкі, выканаць замену Пасля распазнавання сканіраванага тэксту на беларускай мове вы высветлілі, што ў ім на ўсіх 10 старонках літары “і” замяніліся лічбай 1. Складзіце ўзор пошуку і замены, які дазваляе хутка выправіць памылку ва ўсім тэксце.

Або

Уявіце, што вы падрыхтавалі рэферат па гісторыі 19 стагоддзя на 40 старонак. У апошні момант даведаліся, што “19 стагоддзе” трэба было запісаць рымскімі лічбамі. Складзіце ўзор пошуку і замены, які дазваляе хутка выправіць памылку ва ўсім тэксце рэферата

Магчымасці праграм MicrosoftPowerPoint і MacromediaFlash дазваляюць выкарыстоўваць практыка-арыентаваныя заданні, якія могуць быць звязаны з будучай прафесійнай дзейнасцю. “Служачыя рэкламных агенцтваў”, “мастакі-мультыплікатары”, “мастакі-аніматары”, “дызайнеры” — гэтыя ролі на ўроку нікога не пакідаюць абыякавымі. І тэматыка заданняў таксама можа перасякацца са святочнымі падзеямі або па­дзеямі, важнымі для нашай краіны, рэгіёна, раёна, школы.

Клас 6. Тэма ўрока: “Анімацыя аб’ектаў”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое мае міжпрадметны характар)
Ства­рыць прэзентацыю з элементамі анімацыі аб’ектаў “Энергаэфектыўны дом”: ад­крыць захаваную на мінулым уроку прэзентацыю з задання 3 (с.121, рабочы сшытак) і дапоўніць яе адсутнымі аб’ектамі, каб дом адпавядаў патрабаванням энергаэфектыўнасці

Клас 6. Тэма ўрока: “Настройка камп’ютарнай прэзентацыі”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое мае міжпрадметны характар)
Настроіць паказ камп’ютарнай прэзентацыі Уявіце, што вы супрацоўнік рэкламнага агенцтва і зацікаўлены ў прыцягненні турыстаў у вашу мясцовасць.

Задача: стварыць рэкламу мясцовасці (Беларусі ў цэлым, вашага рэгіёна), выкарыстоўваючы вядомыя магчымасці  работы з праграмай MicrosoftPowerPoint.

Настаўнік загадзя рыхтуе папку, якая змяшчае неабходную інфармацыю: фотаздымкі, малюнкі, тэкставую інфармацыю, музыку

Неаспрэчны і магчымасці таблічнага працэсара MicrosoftExcel у прымяненні заданняў, якія маюць скіраванасць на прафесійную дзейнасць: бухгалтар, эканаміст, банкір, статыст (раздзел “Апрацоўка інфармацыі ў электронных табліцах”, 10 клас).

Клас 10. Тэма ўрока: “Стварэнне і рэдагаванне электроннай табліцы”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое змяшчае інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці)
Складзіце табліцу, прапанаваную настаўнікам Уявіце, што вы галоўны бухгалтар камерцыйнай фірмы, якая выпускае пэўную прадукцыю. Вядомы затраты на вытворчасць і адпускная цана (у доларах) адзінкі прадукцыі кожнага віду і колькасць прададзеных адзінак кожнага віду прадукцыі.

1. Складзіце табліцу, у якой адлюструйце назву вашага прадпрыемства, пералічыце прадукцыю, якую яно выпускае.

2. Вызначыце, які прыбытак можа атры­маць ваша фірма пры такой рэалізацыі

Клас 10. Тэма ўрока: “Выкарыстанне спасылак. Адносныя спасылкі”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое змяшчае інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці)
Складзіце табліцу, прапанаваную настаўнікам На дзень нараджэння Сямёну падарылі 100 рублёў. Ён хоча купіць сабе планшэт, які каштуе 230 рублёў. Каб атрымаць патрэбную суму, ён вырашыў пакласці грошы ў банк. Праз які час Сямён зможа здзейсніць запаветную пакупку, калі банк прапануе 25% гадавых (капіталізаваны працэнт)?

Клас 10. Тэма ўрока: “Выкарыстанне спасылак. Абсалютныя спасылкі”

Традыцыйнае заданне Практыка-арыентаванае заданне (заданне, якое змяшчае інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці)
У табліцы прыведзены тарыфы і расход вады. У слупку D падлічыце вартасць халоднай і гарачай вады.

Малюнак 1

Сродкамі электроннай табліцы падлічыць, колькі грошай траціць сям’я на аплату электраэнергіі, якую яна зрасходавала за 1 суткі, калі тарыф за 1 кВт лічыць роўным 0,1433 беларускіх рублёў.

Прадумаць магчымыя шляхі эканоміі.

Малюнак 2

Малюнак 1.

Малюнак 2.

Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што прымяненне практыка-арыентаваных заданняў падчас урокаў робіць навучэнцаў больш зацікаўленымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, не толькі садзейнічае развіццю прадметных ведаў і навыкаў, але і спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў гатоўнасці прымяняць атрыманыя веды і ўменні ў працэсе жыццядзейнасці, а галоўнае — ведаў, як і якую праграму можна выкарыстоўваць з той ці іншай мэтай.

Святлана ПУЗІНОЎСКАЯ,
настаўніца інфарматыкі сярэдняй школы № 4 Дзяржынска Мінскай вобласці, настаўнік-метадыст, член клуба “Крыштальны журавель”;
Вольга СЧАСНОВІЧ,
настаўніца інфарматыкі Варатынскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, настаўнік-метадыст, член клуба “Крыштальны журавель”.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА і з архіва аўтараў.