Праз “Звязду” родная мова даходзіць да кожнага сэрца

- 11:53Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Звязда” са 100-гадовым юбілеем выхаду ў свет першага нумара гэтага выдання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Заснаваная ў няпросты час узрушэнняў і перамен у жніўні 1917 года, “Звязда” стала сапраўдным летапісам жыцця беларускага грамадства, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Яе гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Беларусі і нашага народа. Праз газету родная мова даходзіць да кожнага сэрца”.

У віншаванні гаворыцца, што “Звязда” не пераставала выходзіць нават у час Вялікай Айчыннай вайны. Газету выпускалі ў мінскім падполлі, пасля — на партызанскім востраве Зыслаў. “Друкаванае слова заклікала людзей да барацьбы з захопнікамі, надавала ўпэўненасці і сілы. Нездарма пасля вайны “Звяздзе” прысвяцілі чатыры помнікі — гэта ўнікальны выпадак, які яскрава сведчыць пра значнасць газеты для беларусаў”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Шануючы традыцыі аб’ектыўнасці і ўзважанасці, увагі да простага чалавека, якія былі закладзены не адным пакаленнем журналістаў, перыядычнае выданне застаецца для свайго чытача кампетэнтнай крыніцай інфармацыі і спагадлівым суразмоўцам.