Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13—16 мая знаходзіцца з рабочым візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва “Адзін пояс, адзін шлях”, дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце з акцэнтам на сумесным мірным узаемавыгадным развіцці.
Чакаецца, што на палях міжнароднага форуму Прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.
Запланавана таксама двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой плануецца абмеркаваць далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносін — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Бакі разгледзяць перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыю найбольш буйных і знакавых сумесных праектаў.