Прэзідэнт зацвердзіў гранічна дапушчальныя тарыфы

- 10:08Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) у 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведны Указ № 107 “Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ прадугледжвае змяненне шасці тарыфаў на ЖКП.
У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва ўказам змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разу (з Br4765,9 да Br2790 за 1 куб. м), водаадвядзення — больш як у 2,2 разу (з Br4148,8 да Br1863 за 1 куб. м).
Акрамя таго, устанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных устройстваў (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя) жылога дома ў памеры Br9100 на адну кватэру (раней ён не быў устаноўлены).
Палажэннямі дакумента мяняюцца падыходы да налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне (прыбіранне) дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месцаў агульнага карыстання, работу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры.
У мэтах больш аб’ектыўнага вызначэння платы за паслугі, кошт якіх разлічваецца, зыходзячы з колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры, ва ўказе ўстаноўлена норма, якая прадугледжвае спагнанне платы за карыстанне ліфтам і прыбіранне дапаможных памяшканняў з жыльцоў, якія маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонду па дагаворы найму.
Указ уступае ў сілу з дня падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.