Распараджэннем кіраўніка дзяржавы, падпісаным 17 мая, прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2016 годзе ў памеры Br7,9 млрд з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 100 вучняў і студэнтаў.
Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br8,4 млн да Br11,55 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 20 пераможцаў міжнародных алімпіяд і канферэнцый.
Заахвочвальная стыпендыя ў памеры Br840 тысяч з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначана двум пераможцам ХІІ Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.
Грашовыя прэміі таксама прысуджаны 44 пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць” 2015 года і 34 пераможцам XVII Рэспубліканскага конкурсу (турніру) юных матэматыкаў.
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.