Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. У прыватнасці, увага была сфакусіравана на дзвюх значных падзеях: пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што таксама пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.
Асноўнай тэмай размовы, якая адбылася, і маючых адбыцца двух мерапрыемстваў з’яўляецца эканоміка. На ВДС эканамічныя пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а ў час форуму будзе разгледжана, як працуюць канкурэнтныя галіны над пераадоленнем цяжкасцей у эканоміцы.
У тэлефоннай размове гаворка ішла аб мерах па сінхранізацыі дзеянняў у цяперашніх умовах.
Лідары звярнулі ўвагу на факт пачатку дзеяння пагаднення Украіны з ЕС аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і ў сувязі з гэтым абмеркавалі дзеянні краін на найбліжэйшую перспектыву ў гэтых умовах.
Прэзідэнты закранулі і некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца ў найбліжэйшы час і ў закрытай і больш грунтоўнай размове абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.