Проста рабі. Рабі проста

- 11:50Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

“Ён не шкадуе для нас самага дарагога ў жыцці — свайго часу!”.  Так з гордасцю расказваюць вучні пра свайго педагога Мікалая Юр’евіча Курыловіча — уладальніка тытула “Лепшы класны”, настаўніка беларускай мовы і літаратуры 111-­й сярэдняй школы Мінска.

— Я працую 15 гадоў і не так даўно прыйшоў да высновы, што настаўнікам трэба нарадзіцца, а затым толькі стаць ім. Ніколі не пашкадаваў, што выбраў гэтую прафесію: ты заўсёды на хвалі сучаснасці, на хвалі адкрыццяў. Я імкнуся да таго, каб кожны з маіх падапечных змог паўдзельні­чаць у жыццевырашальным мерапрыемстве. У нас насамрэч шмат розных інтэлектуальных, выхаваўчых конкурсаў. І дзеці, якія да мяне трапляюць, чакаюць, чым іх заціка­віць настаўнік, якія вяршыні таленту адкрые. Напрыклад, Ілья Валынец увесь час праяўляў здольнасці да матэматыкі і фізікі, і ніхто і не думаў, што яго зможа зацікавіць беларуская мова.  Папрацаваўшы з ім год, я прапанаваў яму паўдзельні­чаць у алімпіядным руху па гэтым прадмеце. І Ілья адразу атрымаў дыплом ІІ ступені на гарадской інтэрнэт-алімпіядзе па роднай мове. 

Мая задача, як і ўсяго педагагічнага калектыву школы, — убачыць у кожным вучню адметныя якасці і здольнасці, якія дапамогуць яму выбраць правільны жыццёвы шлях і прафесію. 

Класнае кіраўніцтва для мяне — гэта стыль жыцця. Не ўяўляю нават, як можна працаваць у школе і не быць класным кіраўніком.

 

Чытайце матэрыял Марыны Жданавай у нумары ад 23 снежня 2022 года.