Прыём дакументаў ад кандыдатаў у прэзідэнты завершаны

- 10:53Інфармацыйная гадзіна

Цэнтрвыбаркам Расіі прыняў дакументы ў 15 прэтэндэнтаў, якія маюць намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта. Пры гэтым аб жаданні ўдзельнічаць у выбарах першапачаткова заяўлялі 46 чалавек, паведамляе ТАСС.

Прыём дакументаў завяршыўся ў 00.00 мск 8 студзеня. У апошні дзень — 7 студзеня — Цэнтрвыбаркам працаваў да паўночы і прыняў дакументы ад 5 прэтэндэнтаў, у прыватнасці, у аднаго з заснавальнікаў грамадскага руху “Дзеці СССР” Трыстана Прысягіна, самавылучэнца з Чэлябінскай вобласці Віктара Чарапанава і масквіча Васіля Пугачова.

“З пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў ЦВК Расіі паступіла 46 паведамленняў ад грамадзян, якія вырашылі балаціравацца ў прэзідэнты Расіі ў парадку самавылучэння, пры гэтым падалі дакументы на разгляд толькі 15 такіх кандыдатаў”, — гаворыцца ў рэлізе ведамства.

Раней ЦВК зарэгістравала тры групы выбаршчыкаў, створаныя ў падтрымку самавылучэння кандыдатаў: Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, дэпутата Кастрамской аблдумы заслужанага вынаходніка Расіі Уладзіміра Міхайлава і прадпрымальніка лідара руху “Адраджэнне” Аляксандра Чухлебава.

Выбары Прэзідэнта Расіі пройдуць 18 сакавіка.