Такую назву атрымала кніга пра педагагічныя дынастыі Магілёўшчыны. Зборнік, які складалі на працягу ўсяго Года гістарычнай памяці, ужо рыхтуецца да прэзентацыі.
Дзякуючы маштабнай пошукавай рабоце, удалося знайсці і кваліфікаваць дзясяткі сем’яў, дзе прафесія настаўніка, як спадчына, перадаецца з пакалення ў пакаленне.
— Работа пачалася з ініцыятывы Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Там вырашылі стварыць падобную кнігу на ўзроўні краіны. Але ў яе ўвайшлі дынастыі ў чатырох і больш пакаленнях. Калі ж займаліся пошукам, знайшлі шмат сем’яў, дзе ёсць тры пакаленні педагогаў. Усе яны — своеасаблівая апора і гордасць магілёўскай сістэмы адукацыі, таму захацелася стварыць яшчэ адзін, але ўжо свой, рэгіянальны, зборнік, — расказала загадчыца музея Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Дзіна Лусцянкова.
Ідэю падтрымала кіраўніцтва МДАІРА, а фінансавую дапамогу аказала абласная арганізацыя галіновага прафсаюза. Аднак увасабленне ідэі расцягнулася на год.
Чытайце матэрыял Ганны Синькевич у нумары ад 16 снежня 2022 года.