Ракеты ў адказ на санкцыі

- 10:21Інфармацыйная гадзіна

КНДР ажыццявіла запуск шасці ракет малой далёкасці ў напрамку Японскага мора. Аб гэтым паведаміў у чацвер на брыфінгу ў Сеуле прадстаўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Карэя Мун Сан Гюн.

“Шэсць ракет 300-міліметровага калібру былі запушчаны сёння раніцай з раёна горада Вансан, дзе знаходзіцца буйная ваенна-марская база, — адзначыў Мун Сан Гюн. — Усе яны ўпалі ў Японскае мора, праляцеўшы ад 100 да 150 км”.
Паводле яго слоў, паўднёвакарэйскі бок прадаўжае аналізаваць сітуацыю і апублікуе больш дакладныя даныя пазней. У той жа час Мун Сан Гюн адзначыў, што за ракетнымі пускамі могуць быць іншыя правакацыйныя дзеянні з боку КНДР. “У сувязі з гэтым Узброеныя сілы Рэспублікі Карэя павысілі пільнасць”, — падкрэсліў ён.
Раней у Мінабароны паведамілі, што запуск зроблены праз некалькі гадзін пасля прыняцця Саветам Бяспекі ААН новых санкцый адносна Пхеньяна”. У сувязі з гэтым у Сеуле лічаць, што такім чынам Поўнач дэманструе сваю нездаволенасць дзеяннямі сусветнай супольнасці.
Рэзалюцыя, перагаворы адносна якой вяліся паміж Расіяй, ЗША і Кітаем, прадугледжвае сур’ёзныя абмежаванні — аж да поўнай забароны — на імпарт з КНДР вугалю, жалезнай руды, тытану, ванадыю, золата і іншых каштоўных металаў, а таксама эмбарга на пастаўкі ў краіну авіяцыйнага і ракетнага паліва. Акрамя таго, дакумент уводзіць санкцыі супраць банкаўскага сектара, робіць больш строгім зброевае эмбарга і прадугледжвае адрасныя меры супраць шэрага асоб і арганізацый, звязаных з ядзернай і ракетнай праграмамі КНДР.