Расійскія спартсмены не выступяць на параалімпіядзе

- 11:51Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Спартыўны арбітражны суд (КАС) адхіліў апеляцыю Параалімпійскага камітэта Расіі (ПКР) на адхіленне расійскіх спартсменаў ад удзелу ў Параалімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Такім чынам, зборная Расіі не выступіць на Гульнях-2016, паведамляе прэс-служба КАС.

Раней Міжнародны параалімпійскі камітэт (МПК) дыскваліфікаваў ПКР і адхіліў расійскіх спартсменаў ад Гульняў-2016 па выніках даклада незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна. ПКР 15 жніўня падаў апеляцыю ў КАС.

КАС пастанавіў, што МПК не парушыў якіх-небудзь працэдурных правіл пры вынясенні рашэння, якое было прынята ў адпаведнасці з правіламі міжнароднай федэрацыі і было “суразмерна” бягучым умовам. У сваю чаргу “ПКР не прадаставіў якіх-небудзь доказаў, якія абвяргаюць рашэнне МПК”, гаворыцца ў паведамленні.