Беларусі і Расіі неабходна шукаць новыя сумесныя падыходы для эканамічнага росту. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 24 лютага ў Маскве на сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Андрэй Кабякоў канстатаваў, што вынікі мінулага года не могуць задавольваць бакі з пункта гледжання аб’ёмаў узаемнага гандлю, што выражаецца ў замежнай валюце. “Тым не менш эканамічныя сувязі не разбураны, яны развіваюцца”, — заявіў ён.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ёсць новыя магчымасці для эканамічнага росту. “План мерапрыемстваў урада Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які мы год назад падпісалі, спрацаваў. Можа, хацелася большага, але ён спрацаваў так, як павінен быў спрацаваць у тых умовах, якія тады склаліся”, — сказаў ён. Задача Беларусі і Расіі, падкрэсліў ён, паглядзець, дзе можна яшчэ дабавіць, “каб нашы народы, нашы краіны мелі ад гэтага добры эканамічны эфект”.
У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што Расіі і Беларусі неабходна скаардынаваць сумесную эканамічную палітыку. Паводле яго слоў, неабходна абазначыць контуры развіцця падзей у двухбаковых кантактах на будучае. “На найбліжэйшае будучае з улікам таго, што цяпер у эканоміцы Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь назбіралася даволі шмат негатыўных падзей, трэнды складаныя, і нам як ніколі неабходна каардынаваць сумесную эканамічную палітыку”, — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.
Паводле яго слоў, Масква і Мінск узгадняюць эканамічную палітыку, але ў цяперашніх умовах важнасць вырашэння гэтага пытання ўзрасла. “Каб усе існуючыя негатыўныя эканамічныя фактары ў найменшай ступені ўплывалі на жыццё і сацыяльны стан нашых грамадзян”, — сказаў расійскі прэм’ер-міністр.