Разам пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі

- 10:52Інфармацыйная гадзіна

Беларусь і Расія дамовіліся разам пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Аб гэтым ішла размова 31 студзеня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэм’ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай атмасферы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі.
Размова ішла аб стане тавараабароту і шляхах нарошчвання аб’ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і прэм’ер-міністр закранулі таксама тэму супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб’яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.