Любімы від дзейнасці ў вучняў і педагогаў, а таксама эфектыўны інструмент выхавання шматграннай асобы — інтэлектуальная гульня.
Інтэлектуальныя гульні падабаюцца многім і амаль нікога не пакідаюць абыякавымі. Хтосьці гадамі сочыць за бітвамі інтэлектуалаў па тэлевізары, спрабуючы адчуць сябе знаўцам на канапе. А іншыя са школы прымаюць у іх актыўны ўдзел.
Больш за чвэрць стагоддзя Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Беларускай лігі інтэлектуальных каманд праводзіць Рэспубліканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў, аб’ядноўваючы тысячы юных знаўцаў з розных куткоў Беларусі. Акрамя таго, праводзіцца мноства іншых інтэлектуальных турніраў гарадскога, абласнога, рэспубліканскага ўзроўню. Сярод значных спаборніцтваў для юных эрудытаў — “Кубак Яраслава Мудрага”, “Кубак дружбы”, “Альпійскія гульні”, “Кубак Агінскага”, “Кубак княгіні Вольгі”, “Кубак Мідгарда”, “Вялікі перапынак”.
Юных эрудытаў у асноўным рыхтуюць настаўнікі ці педагогі дадатковай адукацыі, сярод якіх шмат тых, хто аднойчы ў юнацтве далучыўся да інтэлектуальных гульняў і захапіўся імі на доўгія гады.
— У нядзелю прайшоў сінхронны чэмпіянат Беларусі сярод школьнікаў, у якім прынялі ўдзел каля 400 каманд, а гэта звыш 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны. Першы такі чэмпіянат адбыўся ў 1997 годзе. З тых часоў ён штогод дае старт аднаму з галоўных інтэлектуальных спаборніцтваў сезона, — расказвае намеснік дырэктара па дзіцячым спорце РГА “БЛІК”, трэнер мінскай каманды “КЗС”, а таксама інтэлектуал з 25-гадовым стажам Сяргей Дубялевіч. — Збіраючыся ў адзін час на розных пляцоўках па ўсёй краіне, удзельнікі адказваюць на аднолькавыя 45 пытанняў. Па выніках адборачнага тура ў фінал чэмпіянату выйдуць 36 наймацнейшых каманд. Там разумнікі і разумніцы традыцыйна паспаборнічаюць у трох узроставых катэгорыях — дзеці (5—7 класы), ювеналы (7—9 класы), юніёры (10—11 класы) — і згуляюць у трох дысцыплінах: “Што? Дзе? Калі?”, “Брэйн-рынг”, “Свая гульня” (камандная).
Чытайце матэрыял Марыны Куняўскай у нумары ад 24 студзеня 2023 года.