Масленіца — гэта свята, якое любяць адзначаць і дзеці, і дарослыя. У кожным доме на працягу цэлага тыдня адчуваўся святочны настрой, пяклі галоўны сімвал свята — бліны. У народзе казалі: “Блін спячэш — сонейка ў госці паклічаш”. Так людзі хацелі наблізіць надыход вясны.
Масленіцу адзначылі і ў нашай Краснагорскай школе. На працягу тыдня выкладчыкі знаёмілі школьнікаў з вытокамі гэтага свята. Дзеці атрымалі адказы на пытанні, чаму пякуць бліны, спальваюць вялікую саламяную ляльку, водзяць карагоды. Яны даведаліся пра тое, што сімвал Масленіцы трэба спальваць для адраджэння ўрадлівасці зямлі.Усе вучні прынялі актыўны ўдзел у святкаванні. Дзяўчаты надзелі вялікія яркія хусткі. Дзеці вадзілі карагоды і спявалі песні. Яны пазнаёміліся з абрадамі Масленіцы, даведаліся, якія традыцыйныя стравы гатуюць у масленічны тыдзень, якія забавы ў даўніну былі ў кожны масленічны дзень. Школьнікі праявілі свае здольнасці ў конкурсах і спаборніцтвах. Пераможцы атрымалі галоўныя прызы — пірагі.
Галоўнай удзельніцай свята была вялікая саламяная лялька Масленіца.
У канцы свята настаўнікі і вучні арганізавалі масленічны стол. Вучні ласаваліся блінамі з маслам і варэннем, пілі гарбату, з задавальненнем дзяліліся сакрэтамі прыгатавання бліноў.
Таццяна ШКРЭДАВА,
педагог-арганізатар Краснагорскага дзіцячага сада — базавай школы Мсціслаўскага раёна.