Развіццё прадпрымальніцтва для забеспячэння высокага ўзроўню занятасці і эканамічнага росту

- 9:48Інфармацыйная гадзіна

Савет Міністраў зацвердзіў Дзяржаўную праграму “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016—2020 гады.

Мэтай дзяржпраграмы з’яўляецца развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва як аднаго з фактараў забеспячэння стабільна высокага ўзроўню занятасці насельніцтва і эканамічнага росту.
Для дасягнення гэтай мэты плануецца палепшыць дзелавое асяроддзе; дапамагчы развіццю суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; удасканаліць інфраст-руктуру падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; сфарміраваць пазітыўнае стаўленне да прадпрымальніцкай ініцыятывы грамадзян.
Плануецца, што, дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграмы, да 2020 года ўдзельная вага валавой дабаўленай вартасці, якая фарміруецца суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у валавой дабаўленай вартасці краіны дасягне 32 працэнтаў. Удзельную вагу занятых у мікраарганізацыях, малых і сярэдніх арганізацыях, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i наёмных асоб, якіх яны прыцягваюць, прадугледжваецца павысіць да 35 працэнтаў у агульнай колькасці занятых у эканоміцы грамадзян.
Акрамя таго, запланаваны комплекс дзеянняў па паляпшэнні рэйтынгавых пазіцый Беларусі ў справаздачы Сусветнага банка “Вядзенне бізнесу”. У гэтым годзе краіна знаходзіцца на 44-м месцы сярод партнёраў па ЕАЭС, апярэджваючы Расію і Кыргызстан, але ўступаючы Арменіі і Казахстану.
Каб зрабіць больш прывабным бізнес у Беларусі, прапаноўваецца да 2020 года зменшыць колькасць працэдур для рэгістрацыі прадпрыемстваў і атрымання дазволу на будаўніцтва, падключэння да сістэмы электразабеспячэння, зрабіць яшчэ больш хуткай працэдуру рэгістрацыі ўласнасці, павысіць узровень абароны мінарытарных інвестараў, палепшыць крытычна важныя паказчыкі па міжнародным гандлі (уключаючы працягласць і кошт пагранічнага і мытнага кантролю экспартных тавараў, хуткасць афармлення дакументаў і інш.). Адкарэкціраваны таксама будуць такія важныя складнікі рэйтынга, як забеспячэнне выканання кантрактаў, атрыманне крэдыту, падаткаабкладанне і інш.