Рэферэндум вызначыць паўнамоцтвы ЕС па пытаннях перасялення мігрантаў

- 10:45Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Венгрыя 2 кастрычніка правядзе рэферэндум аб квотах на размяшчэнне мігрантаў на тэрыторыі краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.

У час галасавання грамадзянам Венгрыі трэба будзе адказаць на пытанне: “Ці хацелі б вы дазволіць ЕС прымаць рашэнне аб перасяленні ў Венгрыю асоб, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Венгрыі, без згоды парламента?”

З прапановай аб правядзенні рэферэндуму раней выступаў кіраўнік урада Венгрыі Віктар Орбан. Прэм’ер-міністр выказаў нязгоду з праграмай ЕС па размеркаванні мігрантаў паміж краінамі саюза. Згодна з планам Еўрапейскай камісіі, Венгрыя павінна ўзяць на сябе абавязацельствы па прыняцці 2,3 тысячы бежанцаў на працягу наступных двух гадоў. На думку венгерскіх улад, пытанне прыёму бежанцаў з’яўляецца ўнутранай кампетэнцыяй урада краіны.