Сабраны ў “Драздах” першы ўраджай перададзены пенсіянерам і школьнікам

- 10:21Актуально, Апошнія запісы

Першая партыя сабранага на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі “Дразды” ўраджаю паступіла ў аўторак у мінскія дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў і Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Экалагічна чыстую прадукцыю — бульбу, агуркі, памідоры, кабачкі, дыні, кавуны, вырашчаныя кіраўніком дзяржавы, развозіў яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка.
Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў невыпадкова быў выбраны для дастаўкі першай партыі прадукцыі. У снежні шэфства над домам-інтэрнатам узялі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, у якой вучыцца Мікалай Лукашэнка. З таго часу школьнікі пастаянна наведваюць пажылых людзей, запрашаюць да сябе ў госці, выступаюць з мастацкімі пастаноўкамі. Як адзначыла Наталля Эйсмант, тут засталіся вельмі рады вітамінным гасцінцам.
У Дзіцячым гарадку таксама з вялікім задавальненнем прынялі прывезеную прадукцыю. З 90 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жывуць тут, цяпер у Мінску знаходзяцца толькі 15, астатнія выехалі на аздараўленне. Дзеці правялі для гасцей невялікую экскурсію, паказалі, як яны жывуць, чым займаюцца ў вольны час, як трэніруюцца.
Уборка ўраджаю на тэрыторыі прэзідэнцкай рэзідэнцыі, пачатая ў нядзелю, прадоўжылася ў панядзелак і аўторак. Як і па ўсёй краіне, пакуль тут убіраюць раннія сарты.

Па матэрыялах БелТА.