Цэнтральную (Гомеля) раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў адукацыі і навукі штогод называюць пераможцай у розных намінацыях конкурсу сярод раённых арганізацый галіновага прафсаюза ў Гомельскай вобласці. І вялікая роля ў тым, што гэтая арганізацыя дасягнула такіх значных поспехаў, належыць старшыні райкама Наталлі Сазонавай, якая змагла сабраць каманду аднадумцаў і падштурхнуць прафсаюзных лідараў пярвічак да плённай працы.
Чалавек на сваім месцы — гэтыя словы якраз пра Наталлю Сазонаву. Шматлікія выпрабаванні на жыццёвым і прафесійным шляху толькі загартавалі будучага прафсаюзнага лідара, які цяпер з вялікай спагадай ставіцца да іншых людзей.
— Самая цікавая і ўдзячная — гэта работа з людзьмі, — упэўнена прафсаюзны лідар. — Галоўнае — сэрца павінна быць адкрытым людзям.
Ужо 8 гадоў Наталля Сазонава ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра. А гэта — 66 пярвічных арганізацый устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, ліцэяў і каледжаў, якія аб’ядноўваюць больш за 4,5 тысячы членаў галіновага прафсаюза.
Чытайце матэрыял Ірыны Грамыка ў нумары ад 4 кастрычніка 2022 года.