Складаныя пытанні — глыбокія адказы

- 10:59Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Пра дасягненні беларускай навукі і бяспеку ў тэхналагічнай сферы ішла размова на сустрэчы начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслана Смірнова з маладзёжным актывам Рэчыцкага раёна. 

Актавая зала Рэчыцкага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа была напоўнена навучэнцамі не толькі гэтай установы адукацыі, але і мясцовых аграрнага і педагагічнага кале­джаў, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

Прадстаўнікі сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усёй вобласці грунтоўна падрыхтаваліся і падчас майстар-класаў па інавацыйнай і тэхнічнай творчасці “Ад ідэі да выніку” азнаёмілі прысутных са сваімі дасягненнямі. Напрыклад, навучэнец Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа Мікіта Шаўцоў прадставіў сістэму па зборы дажджавой вады і электронную скарбонку. Выкладчык гэтай жа ўстановы Юрый Ядранцаў прапанаваў скарыстацца інавацыйнай нажаточкай, лазерным гравёрам і шліфавальным станком па дрэве. Дзмітрый Зай­цаў з каледжа электронікі і інфар­мацыйных тэхналогій прадставіў свой праект “Муцынавая ферма” з вялізным смаўжом у галоўнай ролі. Электрычны модуль для зарадкі мабільных прылад прадэманстраваў выкладчык Палескага аграрнага каледжа імя У.Ф.Міцкевіча Аляксандр Лунцэвіч, а навучэнцы Рэчыцкага педагагічнага каледжа пераканалі, як важна маленькім дзецям спасцігаць свет праз тактыльнае ўспрыманне.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 31 студзеня 2023 года.