Службовыя асобы адкажуць за нанесены ўрон

- 11:02Інфармацыйная гадзіна

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўзбудзіў 13 крымінальных спраў адносна службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, паведаміў намеснік начальніка аддзела ДФР КДК Беларусі Юрый Кардымон.

Паводле слоў Юрыя Кардымона, крымінальныя справы ўзбуджаны ў кожнай з абласцей і ў Мінску. Дзеяннямі службовых асоб, якія трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, нанесена істотная шкода дзяржаўным і грамадскім інтарэсам у жыллёва-камунальнай сферы, у тым ліку нанесены ўрон грамадзянам Беларусі ў асабліва буйным памеры.
Крымінальныя справы ўзбуджаны па арт. 426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).
У ходзе праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што службовыя асобы падраздзяленняў і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласцей і Мінска, а таксама арганізацый, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, наўмысна ўчынілі дзеянні, якія яўна выходзяць за межы прадастаўленых ім правоў і паўнамоцтваў. Былі сфарміраваны неабгрунтавана завышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і затраты, звязаныя з іх аказаннем.
Камітэт дзяржаўнага кантролю ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай прадоўжыць праверачныя мерапрыемствы.