“Советская Белоруссия” была і застаецца добрым і кампетэнтным субяседнікам

- 10:36Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы Адміністрацыі прэзідэнта “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия” са знамянальнай датай — 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“На працягу амаль цэлага стагоддзя яна адлюстроўвае гісторыю беларускай зямлі і лёсы людзей, якія жывуць на ёй, — гаворыцца ў віншаванні. — “Советская Белоруссия” была і застаецца добрым, цікавым і кампетэнтным субяседнікам для чытачоў”.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння гэта сучасны шматпрофільны медыяхолдынг. “Узяўшы на ўзбраенне найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, выданне беражліва захоўвае каштоўнасці традыцыйнай журналістыкі. Яго калектыў у поўнай меры ўсведамляе сілу слова і нясе адказнасць за яго перад сваёй паўмільённай аўдыторыяй”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што аб’ектыўная, узважаная ацэнка падзей будзе і надалей вызна
чаць дзейнасць рэдакцыі, служыць далейшаму ўмацаванню дзяржавы і павышэнню міжнароднага аўтарытэту.