Паказчыкам якасці спецыяльнай адукацыі з’яўляецца ўзровень сфарміраванасці ў вучняў ключавых адукацыйных кампетэнцый. Гэта магчыма пры выкарыстанні ў вучэбным працэсе кампетэнтнасна арыентаваных заданняў (КАЗ).
КАЗ — адносна новы сродак навучання, асноўнай мэтай якога з’яўляецца арганізацыя дзейнасці вучняў, а не простае засваенне імі інфармацыі. КАЗ спрыяюць фарміраванню ключавых адукацыйных кампетэнцый у вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Для іх гэта адна з умоў паляпшэння якасці жыцця. Сёння яшчэ толькі ствараецца сістэма КАЗ па вучэбных прадметах, таму педагогам неабходна асвоіць алгарытм праектавання і канструявання падобных заданняў.
У сістэме спецыяльнай адукацыі вылучаюць чатыры ключавыя кампетэнцыі.
- Сацыяльная кампетэнцыя суадносіцца з пазнаннем навакольнага прадметнага свету і фарміраваннем уменняў выконваць жыццёва значныя дзеянні з прадметамі. Узаемадзейнічаць з навакольным светам дапамагае аб’ектыўная ацэнка вучнем сваіх магчымасцей, патрэб і грамадзянскага абавязку.
- Асобасная кампетэнцыя забяспечвае фізічнае і духоўнае самаразвіццё. Вучань авалодвае спосабамі дзейнасці, якія дазваляюць развіваць неабходныя сучаснаму чалавеку асабістыя якасці.
- Камунікатыўная кампетэнцыя ўключае веданне мовы і ўменне карыстацца ёй у групе, у сувязі з выкананнем розных сацыяльных роляў.
- Пазнавальна-інфармацыйная кампетэнцыя мае на ўвазе валоданне агульнавучэбнымі ўменнямі і навыкамі. Яе сфарміраванасць сведчыць пра ўменне школьніка думаць, пазнаваць незнаёмае, новае, уменне карыстацца даступнымі інфармацыйна-камунікацыйнымі сродкамі.
Для стварэння комплексу КАЗ педагогу неабходна добра ведаць вучэбную праграму па прадмеце, як яна суадносіцца з дзеючымі вучэбнымі дапаможнікамі. КАЗ могуць быць прадстаўлены ў папяровым варыянце ў выглядзе картак, рабочых лістоў, перфакарт. Электронны варыянт КАЗ дазволіць настаўніку арганізаваць адукацыйны працэс у розных формах. Дэманстрацыя заданняў праз мультыборд (манаблок), мультымедыйны праектар, тэлевізар створыць магчымасць для франтальнай і групавой работы з вучнямі. Калі ж вучань карыстаецца персанальным камп’ютарам ці планшэтам, гэта створыць умовы для дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, работы ў малых групах.
У адукацыйнай практыцы КАЗ выкарыстоўваюцца на ўсіх этапах вучэбных заняткаў у залежнасці ад адукацыйных задач канкрэтнага этапу і ад тыпу ўрока. Педагог вылучае тэмы для аптымальнай рэалізацыі тэхналогіі, суадносіць тэму ўрока і змест кампетэнцый, вызначае тып урока, плануе фарміраванне кампетэнцый на пэўным этапе вучэбных заняткаў.
Варта памятаць: чым больш кампетэнцый фарміруецца з дапамогай аднаго задання, тым больш часу патрабуецца на яго выкананне.
Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню КАЗ, на ўроку пануе атмасфера ўзаемнай павагі, добразычлівасці, зацікаўленасці ў сумеснай дзейнасці.
Структура кампетэнтнасна арыентаванага задання
* * *
У вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю ў пачатковых класах ключавыя кампетэнцыі можна фарміраваць пры вывучэнні прадмета “Чалавек і свет”. Мной распрацаваны комплекс КАЗ, які ўключае раздзелы, што адпавядаюць вучэбнай праграме па гэтым прадмеце для першага аддзялення дапаможнай школы.
Тэма “Наша Радзіма — Рэспубліка Беларусь”
Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: пазнавальна-інфармацыйная, камунікатыўная.
Тэма “Рэжым дня”
Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: асобасная, пазнавальна-інфармацыйная.
Тэма “Дзікія птушкі. Пералётныя і зімуючыя птушкі”
Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: сацыяльная, пазнавальна-інфармацыйная.