Спецыяльная адукацыя: выкарыстоўваем КАЗ для фарміравання ключавых кампетэнцый

- 13:03Образование, Портфолио, Приложение

Паказчыкам якасці спецыяльнай адукацыі з’яўляецца ўзровень сфарміраванасці ў вучняў ключавых адукацыйных кампетэнцый. Гэта магчыма пры выкарыстанні ў вучэбным працэсе кампетэнтнасна арыентаваных заданняў (КАЗ).

Святлана КАЧАНАВА,
настаўніца спецыяльнай школы Аршанскага раёна
Віцебскай вобласці

КАЗ — адносна новы сродак навучання, асноўнай мэтай якога з’яўляецца арганізацыя дзейнасці вучняў, а не простае засваенне імі інфармацыі. КАЗ спрыяюць фарміраванню ключавых адукацыйных кампетэнцый у вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Для іх гэта адна з умоў паляпшэння якасці жыцця. Сёння яшчэ толькі ствараецца сістэма КАЗ па вучэбных прадметах, таму педагогам неабходна асвоіць алга­рытм праектавання і канструявання падобных заданняў.

У сістэме спецыяльнай адукацыі вылучаюць чатыры ключавыя кампетэнцыі.

  1. Сацыяльная кампетэнцыя суадносіцца з пазнаннем навакольнага прадметнага свету і фарміраваннем уменняў выконваць жыццёва значныя дзеянні з прадметамі. Узаемадзейнічаць з навакольным светам дапамагае аб’ектыўная ацэнка вучнем сваіх магчымасцей, патрэб і грамадзянскага абавязку.
  2. Асобасная кампетэнцыя забяспечвае фізічнае і духоўнае самаразвіццё. Вучань авалодвае спосабамі дзейнасці, якія дазваляюць развіваць неабходныя сучаснаму чалавеку асабістыя якасці.
  3. Камунікатыўная кампетэнцыя ўключае веданне мовы і ўменне карыстацца ёй у групе, у сувязі з выкананнем розных сацыяльных роляў.
  4. Пазнавальна-інфармацыйная кампетэнцыя мае на ўвазе валоданне агульнавучэбнымі ўменнямі і навыкамі. Яе сфарміраванасць сведчыць пра ўменне школьніка думаць, пазнаваць незнаёмае, новае, уменне карыстацца даступнымі інфармацыйна-камунікацыйнымі сродкамі.

Для стварэння комплексу КАЗ педагогу неабходна добра ведаць вучэбную праграму па прадмеце, як яна суадносіцца з дзеючымі вучэбнымі дапаможнікамі. КАЗ могуць быць прадстаўлены ў папяровым варыянце ў выглядзе картак, рабочых лістоў, перфакарт. Электронны варыянт КАЗ дазволіць настаўніку арганізаваць адукацыйны працэс у розных формах. Дэманстрацыя заданняў праз мультыборд (манаблок), мультымедыйны праектар, тэлевізар створыць магчымасць для франтальнай і групавой работы з вучнямі. Калі ж вучань карыстаецца персанальным камп’ютарам ці планшэтам, гэта створыць умовы для дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, работы ў малых групах.

У адукацыйнай практыцы КАЗ выкарыстоўваюцца на ўсіх этапах вучэбных заняткаў у залежнасці ад адукацыйных задач канкрэтнага этапу і ад тыпу ўрока. Педагог вылучае тэмы для аптымальнай рэалізацыі тэхналогіі, суадносіць тэму ўрока і змест кампетэнцый, вызначае тып урока, плануе фарміраванне кампетэнцый на пэўным этапе вучэбных заняткаў.

Варта памятаць: чым больш кампетэнцый фарміруецца з дапамогай аднаго задання, тым больш часу патрабуецца на яго выкананне.

Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню КАЗ, на ўроку пануе атмасфера ўзаемнай павагі, добразычлівас­ці, зацікаўленасці ў сумеснай дзей­­насці.

Структура кампетэнтнасна арыентаванага задання   

* * *

У вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю ў пачатковых класах ключавыя кампетэнцыі можна фарміра­ваць пры вывучэнні прадмета “Чалавек і свет”. Мной распрацаваны комплекс КАЗ, які ўключае раздзелы, што адпавядаюць вучэбнай праграме па гэтым прадмеце для першага аддзялення дапаможнай школы.

Тэма “Наша Радзіма — Рэспубліка Беларусь”

Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: пазнавальна-інфармацыйная, камунікатыўная.

Тэма “Рэжым дня”

Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: асобасная, пазнавальна-інфармацыйная.

Тэма “Дзікія птушкі. Пералётныя і зімуючыя птушкі”

Кампетэнцыі, якія фарміруюцца: сацыяльная, пазнавальна-інфармацыйная.