Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў пашыраны

- 10:48Інфармацыйная гадзіна

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У абноўлены спіс увайшоў шэраг кніжных і друкаваных выданняў, відэаматэрыялы, групы і старонкі ў сацыяльных сетках, розная прадукцыя, сайты і артыкулы.

Так, у яго трапіў шэраг кніг расійскага выдавецтва “Алгарытм” грамадска-палітычнай і гістарычнай накіраванасці. Пад забаронай і шэраг выданняў “Праваслаўнай ініцыятывы”. Экстрэмісцкімі прызнаны некаторыя друкаваныя выданні, прысвечаныя ісламу. Тое ж самае датычыцца “Майн Кампф” Адольфа Гітлера і іншых кніг аб нямецкім дыктатары.

Экстрэмісцкім прызнаны і шэраг прадукцыі (значкі, стыкеры, наклейкі, манеты, кубкі і г.д.) з нацысцкай сімволікай.

У спіс трапілі таксама аўдыя- і відэаматэрыялы, карыстальнікі і супольніцтвы ў сацыяльных сетках “УКантакце”, Facebook і Twitter.

Поўны спіс размешчаны на сайце “СБ. Беларусь сегодня” ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2007 года “Аб парадку вядзення і апублікавання рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў”.