Спорт аб’ядноўвае людзей творчых

- 16:13Апошнія запісы, Выхаванне, Рознае

Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу фотаработ “На хвалі”, арганізатарамі якога з’яўляліся Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту. Нагадаем нашым чытачам, што конкурс быў аб’яўлены напярэдадні VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, ён праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнтаў у намінацыях “Студэнты свету. Веславанне нас аб’яднала” і “Веславанне — спорт моцных і мужных”.

У намінацыі “Студэнты свету. Веславанне нас аб’яднала” пераможцай прызнана студэнтка 5 курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Эвеліна Савельева (фотаработа “На памяць”). 2 месца ў навучэнкі сярэдняй школы № 14 Мазыра Гомельскай вобласці Юліі Юніцкай.
У намінацыі “Веславанне — спорт моцных і мужных” лепшым стаў фотаздымак студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Шэлегава (фотаработа “Наша перамога”). Навучэнец Гутскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Ягор Юрэвіч заваяваў 2 месца з фотаработай “Актыўны адпачынак на рацэ Галбеіца”). 3 месца журы аддало навучэнцы Мінскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа Ульяне Аляшкевіч (фотаработа “Юная змена”).
Гран-пры па рашэнні журы атрымаў Аляксандр Шэлегаў. Як і было прадугледжана ўмовамі конкурсу, ён прыме ўдзел у адным з міжнародных студэнцкіх форумаў у складзе беларускай дэлегацыі ў якасці фотакарэспандэнта.

Наталля АЛЁХІНА.