Старт пакаленняў

- 9:03Выхаванне, Спартыўныя падзеі

Творчая група навучэнцаў з сярэдняй школы № 61 Мінска распрацавала эмблему для рэспубліканскіх спаборніцтваў па плаванні “Старт пакаленняў”.

У мінулым красавіку Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў пры ўдзеле Беларускай асацыяцыі школьнага спорту і Беларускай федэрацыі плавання правёў конкурс па распрацоўцы эмблемы рэспубліканскіх спаборніцтваў “Фестываль па плаванні “Старт пакаленняў”. У ініцыятыве ўдзельнічалі навучэнцы і творчыя групы з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх куткоў краіны.

Журы ­выбрала 6 ле­пшых работ, якія былі размешчаны ў Instаgram-акаўнце РЦФВС. Пераможца ко­нкурсу быў вызначаны ў выніку анлайн-галасавання. Ім стала творчая група сярэдняй школы № 61 Мінска, у якую ўвайшлі навучэнка 9 “Д” класа Ангеліна Скіндэр, навучэнка 10 “В” класа Арына Жыжо і настаўніца фізічнай культуры і здароўя Таццяна Мікалаеўна Гаеўская. Асноўны пасыл іх праекта — непарушная сувязь пакаленняў, якая ўмацоўваецца дзякуючы такім спаборніцтвам, як “Старт пакаленняў”. Гэтая тэма стала лейтматывам дызайну невыпадкова, бо адна з галоўных фішак турніру — сямейныя эстафеты, у якіх, акрамя школьнікаў, удзельнічаюць іх бацькі, бабулі і дзядулі.

Новая эмблема стане афіцыйным сімвалам фестывалю, фінал якога пройдзе 21 мая ў Мінску.

— Творчая група сярэдняй школы № 61 працягнула работу над эмблемай нават пасля перамогі ў конкурсе, — расказала метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнай, спартыўнай і ­спартыўна-масавай работы з навучэнскай моладдзю РЦФВС Таццяна Ва­сільеўна Кавунова. — Мы падказалі, якія моманты можна палепшыць, запрасілі спецыялістаў. Дзякуючы сумесным намаганням, выніковы варыянт, які і перадае асноўны пасыл фестывалю, выглядае стыльна.

Дзмітрый АРХІПЕНКА.