Страта даверу — адна з глабальных пагроз

- 11:02Інфармацыйная гадзіна, Рознае

АБСЕ знаходзіцца перад тварам трох асноўных пагроз — абвастрэнне ваенных канфліктаў, радыкалізацыя і тэрарызм, а таксама страта даверу паміж дзяржавамі, заявіў у чацвер міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц.

Аўстрыя ў 2017 годзе прымае ў Германіі старшынства ў АБСЕ. “На маю думку, мы з’яўляемся сведкамі трох асноўных пагроз сёння, якія парушаюць бяспеку, стабільнасць і агульныя каштоўнасці людзей на тэрыторыі АБСЕ. Па-першае, гэта абвастрэнне ваенных канфліктаў. І нам неабходна дзейнічаць разам, каб зрабіць крокі для разрадкі такіх канфліктаў. Па-другое, мае месца пагроза радыкалізацыі і тэрарызму. Мне здаецца, важна, каб мы ўсе разам змагаліся з радыкалізацыяй сярод моладзі. Па-трэцяе, мы зараз перажываем страту даверу, якая расце, паміж дзяржавамі на тэрыторыі АБСЕ”, — сказаў ён.