Свята талентаў і маладосці

- 9:46Актуально, Апошнія запісы, Рознае

Фестывальная сталіца аддае свае пляцоўкі самым таленавітым, ініцыятыўным і энергічным юнакам і дзяўчатам і на некаторы час ператвараецца ў сталіцу маладзёжнага крэатыву і творчасці. Радуе, што праект БРСМ дынамічна развіваецца, з кожным годам знаходзіць новых сяброў, прырастае новымі традыцыямі. Як і летась, старт мерапрыемствам Дня моладзі даў парад маладзёжных субкультур “БелаРусь у сэрцы маім!”. Тысячы віцяблян і гасцей фестывалю 12 чэрвеня былі сведкамі феерычнага творчага шэсця, у якім прынялі ўдзел дэлегацыі спартыўнай і творчай моладзі з усіх абласцей рэспублікі і Мінска. Актывісты БРСМ, велатрыялісты, джамперы, скейтбардысты, ролеры, брэйк-дансеры, мастакі графіці і бодзі-арту, аўтары бардаўскіх песень, поп-, рок-групы, прадстаўнікі рыцарскіх клубаў, папулярных маладзёжных музычных і харэаграфічных калектываў краіны, хіп-хоп-выканаўцы, духавыя і інструментальныя аркестры, хадулісты і бітбоксеры прайшлі па традыцыйным маршруце ад плошчы Свабоды па вуліцы Леніна да плошчы Перамогі. Завяршала парад аўта- і мотатэхніка: знакаміты “Музей-бус” у суправаджэнні калоны байкераў і рэтрааўтамабіляў.

Пераcовачная музейная экспазіцыя “Музей-бус”, якая напярэдадні праехала па ўсіх абласцях рэспублікі маршрутам маладзёжнага марафону “70!”, зрабіла апошні прыпынак на плошчы Перамогі і разгарнула сваю экспазіцыю, прысвечаную гераізму нашых продкаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі.IMG_7242 Маладое пакаленне беларусаў свята захоўвае памяць аб велічным подзвігу. “Мы кажам дзякуй за тое, што можам радавацца жыццю, спяваць, танцаваць, сябраваць. Кажам дзякуй нашым бацькам і дзядулям за свабоду і мірнае неба” — такі лейтматыў патрыятычнай акцыі “Мы помнім і ганарымся!”. Дзень моладзі — 2014 праходзіў пад знакам IMG_7244святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: фактычна ва ўсе мерапрыемствы свята арганічна ўпляліся элементы ваенна-патрыятычнай тэматыкі, а кульмінацыйным момантам акцыі стаў урачысты мітынг. Яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і IMG_7250падпольшчыкам у мемарыяльным комплексе на плошчы Перамогі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Побач з пялёсткамі Вечнага агню зацепліліся агеньчыкі лампад — іх прывезлі ў Віцебск з усіх рэгіёнаў, дзе “Музей-бус” спыняўся падчас марафону “70!”.
— У гады Вялікай АйчыннайIMG_7339 вайны наш народ дружна паўстаў на абарону Радзімы. У Савецкім Саюзе — вялікай шматнацыянальнай дзяржаве — мы жылі ў міры і дружбе. А дружба — вялікая сіла, і дзякуючы ёй была атрымана перамога над бязлітасным і моцным ворагам, — падкрэсліла ветэран Вялікай Айчыннай IMG_7365вайны Таццяна Забела. — Нашай арміі дапамагалі партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу, сярод якіх былі дзеці і падлеткі. Яны працавалі на калгасных палетках, фабрыках і заводах. Моладзь прымала актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях. Усе вы ведаеце пра “сыноў палка”: нягледзячы на невялікі ўзрост — а ў пэўнай IMG_7376ступені і дзякуючы гэтаму ўзросту, — дзеці выконвалі вельмі складаныя заданні, якія былі не пад сілу дарослым. Пасля вайны многія з іх скончылі сувораўскія вучылішчы і сталі афіцэрамі Савецкай Арміі. Юнакі і дзяўчаты, якім не было 18 гадоў, імкнуліся пайсці на фронт, дабаўлялі сабе год ці два і білі IMG_7464фашыстаў. Скончылася вайна, пачалося мірнае жыццё. Здавалася, разбуранае акупантамі немагчыма аднавіць. Але дзякуючы гераічнай працы беларускія гарады і сёлы зноў жывуць. Я помню Віцебск даваенны і пасляваенны. Сёння горад проста не пазнаць — ён падабаецца і нам, віцяблянам, і гасцям. Ведаю, што наша моладзь IMG_7448прымае актыўны ўдзел у грамадскім, культурным жыцці. І шчыра жадаю, каб маладыя захавалі тое, што назапашана старэйшымі пакаленнямі, і памножылі гэтае багацце. Помніце: будучыня залежыць ад вас.
Далейшыя фестывальныя падзеі ў рамках Дня моладзі IMG_7434разгарнуліся таксама на плошчы Перамогі. Фестываль маладзёжных субкультур запрасіў аматараў спорту, мастацтва, здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку на тэматычныя пляцоўкі па брэйк-дансе, бітбоксінгу, тэктоніку, крампе, хаўсе, джаз-франку, хіп-хопе, локінгу, вакінгу, скейтбордзе, велатрыяле, ролер-спорце, IMG_7422фрыстайле, алтымат-фрысбі, графіці, бодзі-арце. Побач дзейнічалі выставы “Рэтра-аўтамабіль”, “СуперБайк” і “ТэхнаГрад”; сваіх прыхільнікаў сабраў фестываль “АўтаГук”. Да свята далучыліся ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў IMG_7493“Славянскі базар у Віцебску”; абласныя і Мінская гарадская арганізацыі БРСМ прэзентавалі свае лепшыя праекты — КВЗ, фрыстайл, eХtrime-show, чырлідынг, МС’s, go-go, канцэрты бардаўскай песні, рок-групы — “Маладзёжны ФЭСТ” прадставіў увесь спектр талентаў і майстэрства юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў!
IMG_7486А побач на сцэне імправізаванага маладзёжнага амфітэатра “Ідэя-клуб” (які можна па праве назваць эпіцэнтрам святочных мерапрыемстваў) дэманстравалі свае ўменні лепшыя танцоры — пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, вядучыя танцавальныя пары і творчыя калектывы рэспублікі. Тут уладарыў фестываль “Агонь танца”. І, відаць, галоўнымі ва ўсіх яго конкурсных намінацыях былі гледачы: артысты падарылі незабыўныя ўражанні і сапраўдную асалоду нават самым патрабавальным аматарам харэаграфічнага мастацтва. А пераможцамі сёлета сталі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Зязюлечкі” з Бабруйска (“Шоу-праграма”), узорны ансамбль спартыўнага бальнага танца “Карнавал” з Барысава (“Лаціна”), майстэрня сучаснага танца El Gato з Мінска (“Стрыт-данс”), школа сучаснага танца “Адэпт” з Гродна (“Брэйк-данс”) і танцавальны клуб “Авацыя” з Мінска (“Усходні танец”). Вечарам творчую эстафету падхапілі ўдзельнікі вялікай танцавальнай вечарыны — у “Ідэя-клубе” пачалася “Бітва дыджэяў”.

Таццяна БОНДАРАВА.