Сямейны тэатр

- 12:39Дашкольная адукацыя

У дашкольны перыяд дзіця найбольш адкрыта свету. Малыш успрымае дабро і зло, спрабуючы з дапамогай дарослых зрабіць свае высновы і сфарміраваць меркаванні пра многія навакольныя прадметы і з’явы. І важна, каб першымі памочнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі ўсебаковага развіцця дзяцей былі іх бацькі.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчай актыўнасці дзяцей, а таксама ўзаемадзеяння дзіцячага сада і сям’і ў другой малодшай групе ясляў-сада № 45 Магілёва быў арганізаваны сямейны тэатр “Калабок ідзе ў госці”. Сумесна са сваімі бацькамі нашы выхаванцы акунуліся ў казачную атмасферу восеньскага лесу, замацавалі ўяўленні пра дзікіх жывёл на прыкладзе казачных герояў, прадэманстравалі свае фізічныя ўменні і навыкі. Бацькі разам з педагогамі стварылі ў актавай зале садка казачную атмасферу, дапамаглі малышам справіцца з цяжкасцямі і заданнямі.

Такая форма работы дае мамам і татам магчымасць уключыцца ў дзейнасць дзяцей і педагогаў, дазваляе ім не толькі ўбачыць адукацыйны працэс, але і стаць яго актыўнымі ўдзельнікамі.

Аксана ТАРАСЕНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 45 Магілёва.