Сёлета сад сярэдняй школы № 2 Круглага папоўніўся саджанцамі вішань і сліў

- 15:18Новости

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Сад надзеі” стартавала ў краіне яшчэ ў 2015 годзе і прадаўжае рэалізоўвацца ў Год якасці.

Ініцыятыва дапамагае перадаваць падрастаючаму пакаленню вопыт, веды і ўменні продкаў, захоўваць і працягваць традыцыі беларускага народа. Бо пасадзіць дрэва — гэта адно з трох найважнейшых прызначэнняў чалавека.

На тэрыторыі нашай школы “Сад надзеі” з’явіўся два гады назад. Педагогамі і вучнямі былі пасаджаны яблыні. Сёлета побач з імі з’явіліся саджанцы вішань і сліў. Дрэўцы прадаставіў гадавальнік пладовых і ягадных культур Каральковых.

Галоўнымі падчас пасадкі былі выпускнікі адзінаццатых класаў. Хлопцы і дзяўчаты з вялікай адказнасцю і энтузіязмам падышлі да ўдзелу ў акцыі. Навучэнцы самастойна навялі парадак і пабялілі ўсе пладовыя дрэвы ў школьным садзе, падрыхтавалі ямы для саджанцаў, прынеслі ваду, і кожны з іх пасадзіў сваё дрэўца.

“Гэта быў наш самы лепшы дзень!” — шчыра прызналіся выпускнікі. Сапраўды, што можа быць лепш, чым укласці часцінку сваёй працы ў агульную добрую справу!

Хутка малады сад дасць першы ўраджай. Навучэнцы змо­гуць прыйсці сюды і саб­раць яблыкі, вішні, слівы, палюбавацца дрэвамі, якія імі пасаджаны. Цудоўным садам, кожны раз вяртаючыся ў родную школу, будуць захапляцца і выпускнікі.

Лідзія БЕЛЯКОВІЧ,
выхавальніца персанальнага суправаджэння
сярэдняй школы № 2 Круглага