Танцавальны драйв

- 10:02Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Завесці гутарку пра экстрэмальныя дзіцячыя захапленні і абысці ўвагай сталічную “Вікторыю” немагчыма. Гэты цэнтр дадатковай адукацыі як магніт прыцягвае самую актыўную моладзь, аб’ядноўваючы прыхільнікаў розных спартыўных кірункаў.

Менавіта тут некалі новыя словы “варкаўт”, “брэйкінг”, “стрытбол” прадвызначылі стыль жыцця сотняў падлеткаў. Тут дзейніча­юць адзіны ў краіне маладзёжны рэсурсны цэнтр вулічнай культуры і спорту “PrоКач” і ўнікальны ў сваім родзе Парк экстрэмальных відаў спорту. І натхняльнікам, і стваральнікам, і кіраўніком гэтых новых лакацый стаў загадчык аддзялення вулічнай культуры і спорту Аляксандр Войнаў, які прадаставіў магчымасць юным “энерджайзерам”, далёкім ад захаплення вышыўкай ці музіцыраваннем, выпусціць пар. 

Сёння ў цэнтры “PrоКач” займаецца каля 500 навучэнцаў, і іх колькасць пастаянна расце. Яны асвойваюць брэйкінг і стрытбол, уключаныя ў алімпійскую праграму,  дыджэінг, графіці, хіп-хоп, варкаўт, баскетбольны і футбольны фрыстайл і інш. Прычым актыўна падключаюцца да хлопцаў і дзяўчаты. Іх тут каля трэці. Хоць іх пакуль і менш, аднак яны не саступаюць юнакам і часам нават даюць ім фору.

Свае навыкі яны адточва­юць у парку. Ён мае 7 пляцовак: для міні-футбола і панна-футбола, стрытбола, варкаўта, паркура-гарадка, скейт-парка і дзіцячая пляцоўка. На кожнай з іх можна развіваць ад трох да сямі дысцыплін. Асабліва шумна тут пасля ўрокаў, бо збіраюцца падлеткі і з іншых раёнаў горада, каб асво­іць пару-тройку новых трукаў на скейтах, самакатах, трукавых веласіпедах і інш.

У чым жа сакрэт такой папулярнасці вулічнага спорту? Аляксандр Анатольевіч упэўнены, што ў даступнасці: “Узяць той жа варкаўт. У нас ёсць база ўсіх пляцовак па варкаўце і ў Мінску, і ва ўсіх буйных гарадах краіны — іх сапраўды цяпер стала шмат. І галоўная фішка — бясплатныя заняткі. Аднак вулічны спорт не без мінусаў. Ён сезонны, таму, як толькі халадае, колькасць жадаючых патрэніравацца рэзка зніжаецца. Праўда, у нас ужо ёсць крытая пляцоўка, якую мы стварылі сумесна з федэрацыяй Street Workout і дзе камфортна займацца ў любую пару года. Прыхільнікі многіх спартыўных кірункаў ужо маюць добрыя вынікі на чэмпіянатах Беларусі і па-за яе межамі. Наша выпускніца Алена Кот, якая вучыцца на трэнера ў БДУФК, гэтым летам стала чэмпіёнкай свету па брэйкінгу, а юніёры прыехалі з Расіі з “серабром” з дарослых (!) спаборніцтваў па стрытболе”.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 22 лістапада 2022 года.