Цудоўны сюрпрыз

- 11:37Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

У Лёзне адкрыўся першы ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Ключы ад прыгожага двухпавярховага катэджа па вуліцы Кандрата Крапівы ў чарадзейны пераднавагодні час атрымала сям’я Маскалёвых. Іван Іванавіч і Зоя Уладзіміраўна наступным летам адзначаць жамчужнае вяселле. Абое родам з Лёзненшчыны, з суседніх вёсак. За амаль тры дзесяцігоддзі сумеснага жыцця яны падарылі бацькоўскую любоў і клопат двум родным і дзесяцярым прыёмным дзецям. Зараз на выхаванні ў сямейнай пары чатыры дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў: Ганна, Вольга, Настасся і Аляксандра. 

— Муж першым задумаўся аб прыёмным бацькоўстве, мяне навёў на думку, мы з сынам і дачкой падтрымалі, — расказала Зоя Маскалёва. — Яно, зрэшты, невыпадкова. Іван з мнагадзетнай сям’і, пяцёра дзяцей іх было. А мяне з маленства прыцягвала выхаванне і ўсе звязаныя з гэтым справы, шчасце, турботы. Калі вучылася ў школе, марыла паступіць у педвучылішча, потым працаваць у дзіцячым садку. На жаль, маці пабаялася адпусціць мяне ў Оршу пасля 9 класа, потым не атрымалася. Але праўду кажуць, ад лёсу не ўцячэш. У нашай вёсцы была прыёмная сям’я — жывы прыклад перад вачыма. Вось і мы вырашылі ўзяць дзяўчынку з прытулку, каб дзіця гадавалася ў сям’і. У выніку прынялі на выхаванне адразу трох родных сясцёр — іх нельга разлучаць. 

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 30 снежня 2022 года.