Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
“Я думаю, што кампанія прайшла здавальняюча. Больш за тое, гэта адна з лепшых выбарчых кампаній у краіне. Па-першае, яна была найбольш ажыўленай, па-другое, ажыццявіла пераход ад выбараў бюджэтных да выбараў камерцыйных”, — сказала Лідзія Ярмошына.
Акрамя таго, кампанія прыцягнула самую вялікую ўвагу выбаршчыкаў, адзначыла кіраўнік ЦВК. Паводле яе слоў, выбаршчыкі не вельмі цікавяцца парламенцкімі выбарамі, але цяпер Цэнтрвыбаркам атрымліваў пісьмы ў тым ліку ад грамадзян, якія жадалі прагаласаваць за мяжой, дзе няма ўчасткаў для галасавання, паколькі там пражывае маленькая дыяспара. Прычым гэтыя пісьмы пачыналіся так: “Гэта найважнейшая дзяржаўная кампанія краіны”.
“Мне прыемна, што выбары маюць столькі пазітыву”, — рэзюмавала Лідзія Ярмошына.