У Бярозаўскім ЦКРНіР атрымліваюць дапамогу 143 дзіцяці

- 11:24Образование

У Бярозаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-­развіццёвага навучання і рэабілітацыі ў працэсе навучання дзяцей з інваліднасцю і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця выкарыстоўваецца вопыт работы лепшых рэгіянальных мадэлей інклюзіўных практык, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Цэнтр адкрыты ў верасні 2004 года рашэннем Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта для аказання комп­лекснай псіхолага-медыка-педагагічнай дапамогі дзецям з АПФР па месцы жыхарства. Установа ажыццяўляе адукацыйную, карэкцыйна-педагагічную, дыягнастычную, сацыяльную, метадычную, кансультатыўную і інфармацыйна-аналітычную дзейнасць. Таксама ён аказвае раннюю комплексную і псіхалагічную дапамогу, фарміруе і вядзе банк даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Бярозаўскага раёна. Гэтыя звесткі штогод актуалі­зуюцца. Дарэчы, на ўліку ў раённым банку даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця летась знаходзіліся 1183 дзіцяці.

— Дзіця — самы каштоўны падарунак, які бацькі дораць нашаму свету. Дзеці хутка развіваюцца ў першыя тры гады жыцця. І хоць яны ўсе ўнікальныя і кожнае расце і вучыцца ў сваім уласным тэмпе, некаторым з іх патрэбна дапамога. Работа па аказанні ранняй комплекснай дапамогі дзецям ад нараджэння да 3 гадоў у Бярозаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі пачыналася яшчэ ў 2006 годзе, калі быў адкрыты кабінет ранняй комплекснай дапамогі, — гаворыць дырэктар Бярозаўскага раённага ЦКРНіР Таццяна Станіславаўна Ігнацюк.

На сённяшні момант у ЦКРНіР атрымліваюць дапамогу 143 дзіцяці. З іх карэкцыйна-педагагічную дапамогу і сацыяльную рэабілітацыю — 93, раннюю комплексную дапамогу — 12 дзяцей, а 38 дзяцей з інваліднасцю з цяжкімі і множнымі парушэннямі атрымліваюць спецыяльную адукацыю ў пяці класах і адной дашкольнай групе. Яшчэ ва ўстанове функцыянуюць два аб’яднанні па інтарэсах на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы.

Чытайце матэрыял Настассі ЧАРКАНАВАЙ у нумары ад 14 сакавіка 2023 года.