У дзіўным свеце дзіцячай творчасці

- 11:14Выхаванне

Каля 500 школьнікаў і выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сабраліся ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці, каб прыняць удзел у інтэрактыўным гала-канцэрце абласнога этапу ІV Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі дзяржаўны абласны ЦМТ.

Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых вучняў, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі, а таксама развіцця дзіцячай мастацкай творчасці. У раённых і занальных аглядах і выставах дзіцячай творчасці прынялі ўдзел каля 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. 317 калектываў падрыхтавалі 360 разнажанравых нумароў мастацкай творчасці. 725 работ былі прадстаўлены на выставах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Удзельнікі агляду-конкурсу спаборнічалі ў харэаграфічнай, вакальнай, тэатральнай, фальклорнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, інструментальнай музыцы, тэатры мод, выяўленчым мастацтве і інш. Двухгадзінная гала-канцэртная праграма, падзеленая на блокі (“Запрашаем у падарожжа!”, “На школьным перапынку”, “Пакаленне NEXT”, “Наш радавод”, “Вясёлая геаграфія” і “Наш чароўны беларускі край”), складалася з 35 нумароў, падрыхтаваных 35 творчымі калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі і паказанымі на трох інтэрактыўных пляцоўках. Фіналісты парадавалі гледачоў і журы высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, артыстызмам і выразнасцю, адметным рэпертуарам і цікавымі аранжыроўкамі, сцэнічнай культурай і яркімі касцюмамі.

Узнагароджваючы пераможцаў агляду-конкурсу, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі І.А.Папова пажадала юным артыстам, каб творчы азарт і натхненне засталіся ў іх на доўгія гады і каб яны радавалі сваімі талентамі сяброў, блізкіх і іншых людзей. Па словах Ірыны Аляксандраўны, журы спаборніцтва выканала вялікую работу ў адборы самых лепшых танцораў, чытальнікаў, спевакоў, дызайнераў і інш.

Дыпломы I ступені атрымалі Сямён Пігальскі і Вольга Грэчная з аб’яднання “Тэатр гульні” Цэнтра дзіцячай творчасці Івацэвіч, Маргарыта Бондар з Антопальскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна, Ганна Якубчык з сярэдняй школы № 10 Пінска, Серафім Зарубайка з гімназіі № 4 Баранавіч, Антон Харужы, Вадзім Галоўчык, Трафім Шчурко і Ілья Доўжык з тэатра-стэма “Дзівакі” Косаўскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна, народны тэатр-студыя “Раёк”, аб’яднанне па iнтарэсах мадэлявання i канструявання адзення “Шпілька”, узорны ансамбль народнага танца “Крынічка” (узроставая катэгорыя 10—13 гадоў), узорны клуб бальна-спартыўнага танца “Вікторыя”, узорны ансамбль эстраднага танца “Прэстыж”, узорная эстрадная студыя “Тарарам”, Соф’я Сотнiк з аб’яднання па інтарэсах юных вядучых і канферансье “Дэбют”, Юлія Гаркалюк і Лаўра Банькоўская з народнага аматарскага аб’яднання “Спадчына”, Уладзімір Свібовіч з узорнай эстраднай студыі “Тарарам” і Дар’я Васюціна з вакальнага ансамбля “Здравушка” Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, Аляксей Семянюк з сярэдняй школы № 30 iмя Д.Б.Гвiшыянi Брэста, узорны ансамбль танца “Мацейка” з сярэдняй школы № 13 Баранавіч, узорны танцавальны калектыў “Пралесачкi” (узроставая катэгорыя 14—18 гадоў) і ўзорная iнструментальная група “Добры дзень” з Кобрынскага раённага цэнтра дзiцячай творчасцi, узорны ансамбль народнага танца “Праменьчык” (узроставая катэгорыя 14—18 гадоў) і народны ансамбль народных iнструментаў “Святач” з Цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi Брэста, узорны ансамбль эстраднага танца “Ваяж” і ўзорны ансамбль бальнага танца “Вэсма” з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч, узорны клуб бальнага танца “Мірыданс” (узроставая катэгорыя 14—18 гадоў) з Цэнтра дзіцячай творчасці Лунінца, танцавальны калектыў “Серпанцін” з Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, вакальна-эстрадны калектыў “Зорны дождж” з сярэдняй школы № 14 Пінска, вакальны ансамбль студыi “7 нот” з гiмназiй №№ 1, 3 і сярэдняй школы № 35 Брэста, Настасся Цімафеевіч з сярэдняй школы № 9 Брэста, Ганна Цітовіч з гімназіі № 1 Брэста, Кірыл Машэўскі і ўзорны аркестр народных інструментаў з гімназіі № 3 Брэста, Уладзімір Паплiнскi з сярэдняй школы № 32 Брэста, узорны фальклорны ансамбль “Сунічка” з ясляў-сада — сярэдняй школы аграгарадка Вулька-1 Лунінецкага раёна, аркестр “Вясёлыя музыкі” з сярэдняй школы № 13 Баранавіч, аб’яднанне “Бярозаўскія лыжкары” з Бярозаўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, Валерыя Барычэўская з фальклорнага гурта “Цернiчка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” з Цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi Высокага Камянецкага раёна, Кацярына Жылiнская з фальклорнага калектыву “Лiнькi” Лiноўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна, узорны духавы аркестр “Школьныя гады” з гімназіі імя В.З.Каржа № 3 Пінска, узорны цымбальны аркестр з сярэдняй школы № 17 Брэста, узорны калектыў “Ансамбль скрыпачоў” (сола — Арсеній Алесiк) з гiмназiі № 4 Брэста і ўзорны ансамбль скрыпачоў з сярэдняй школы № 17 Баранавіч.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.
Фота аўтара.