У гармоніі з прыродай

- 9:50Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Вынікі ХХХ Абласнога конкурсу навуковых біёлага­экалагічных работ школьнікаў падвялі ў горадзе над Бугам.

У спаборніцтве, арганізаваным галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкім абласным цэнтрам турызму і края­знаўства дзяцей і мола­дзі, удзельнічалі 58 вучняў 8—11 класаў, якія займаюцца ў школьных навуковых таварыствах, гуртках, секцыях і іншых аб’яднаннях па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю.

— Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці школьнікаў да прыродазнаўчых прадметаў, развіцця навукова-даследчай, эксперыментальнай і практычнай дзейнасці, інтэграцыі адукацыйнага працэсу і навукі, выяўлення і падтрымкі творчых вучняў, іх прафесійнага самавызначэння, — расказала загадчыца аддзела экалагічнай работы Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Ганна Уварава. — Школьнікі прэзентавалі работы, якія з’яўляюцца вынікам уласных даследаванняў па вывучэнні і захаванні біялагічнай разнастайнасці, прыродных біяцэнозаў, вырашэнні лакальных і рэгіянальных экалагічных праблем, распрацоўцы і ўкараненні перспектыўных біялагічных і экалагічных тэхналогій, метадаў практычнага выкарыстання. У цэнтры ўвагі юных даследчыкаў былі актуальныя праблемы сучаснай біялогіі і экалогіі, новыя біялагічныя дысцыпліны і напрамкі сумежных навук. 

Абарона конкурсных работ праходзіла ў форме кароткіх дакладаў і адказаў на пытанні ў 6 секцыях.

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 13 снежня 2022 года.