У Мінску збяруцца пісьменнікі з розных краін свету

- 9:11Новости

Напярэдадні XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша, 21 сакавіка, на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе восьмы па ліку Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час. Някніжны свет».

 

Міжнародны сімпозіум літаратараў праводзіцца ў нашай краіне пачынаючы з 2015 г. За гэты час у дыскусіях пра вартасці мастацкага слова, суадносіны яго з актуаліямі гуманістычнага развіцця грамадства поруч з беларускімі калегамі прынялі ўдзел пісьменнікі з Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Арменіі, Кітая, іншых дзяржаў.

Вынікам работы на сімпозіуме становяцца розныя творчыя праекты. Найперш — падрыхтоўка «беларускіх выпускаў» літаратурна-мастацкіх часопісаў у розных краінах свету, стварэнне і выданне анталогій, зборнікаў твораў беларускіх празаікаў і паэтаў у перакладах на іншыя мовы.