Новы спартыўны год для беларускіх канькабежцаў пачынаецца з надзеі. Якраз напярэдадні навагодніх свят на базе культурна-спартыўнага комплексу “Мінск-Арэна” прайшло ўганараванне студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Марыны Зуевай, якая заваявала тры сярэбраныя медалі на дыстанцыі 3000 м, 1500 м і ў жаночым мас-старце на II чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце ў Алматы (Казахстан).
Павіншавалі спартсменку міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і старшыня Беларускага саюза канькабежцаў Мікалай Ананьеў і дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Валянціна Баляба. Ганаровыя граматы атрымалі Марына Зуева і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па канькабежным спорце і асабісты трэнер спартсменкі Сяргей Мінін.
Наталля АЛЁХІНА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.