У сталіцы будуць прысуджаць больш прэмій адораным школьнікам

- 9:26Образование

Пра меры падтрымкі таленавітых навучэнцаў журналістам падчас адкрыцця Рэспубліканскай летняй навукова-даследчай школы і гарадскога фізіка-матэматычнага лагера ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна» БДУ расказала першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Л. Барысенка нагадала, што рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 2 чэрвеня 2023 г. № 507 унесены змены ў Інструкцыю аб прысуджэнні прэмій Мінгарсавета лепшым навучэнцам сталіцы. Колькасць і памер прэміі павялічылі ўдвая. Так, 200 адораных юнакоў і дзяўчат цяпер будуць атрымліваць прэмію ў 10 базавых велічынь (1 БВ — 37 рублёў). Яна будзе прысуджацца раз на год.

Прэміі Мінгарсавета дэпутатаў прысуджаюцца пераможцам алімпіяд, розных конкурсаў, фестываляў і спартыўных спаборніцтваў. Раней была ўстаноўлена выплата 100 прэмій у памеры 5 БВ.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота прадастаўлена МГІРА