У сённяшнім дадатку да «Настаўніцкай газеты» «Школа кіравання» — увага дакументам

- 12:10Новости, Школа управления

Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 19 студзеня.

У сённяшнім дадатку “Школа кіравання” — увага дакументам.

  • Пра міністэрскія кантрольныя і тэхналогію правядзення рэпетыцыі ЦЭ расказвае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
  • Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі галіновага ведамства Міхаіл Мірончык расказвае пра сут­насць Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі да 2025 года і на перспектыву да 2030 года.
  • У рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі” — каментарыі актуальных пытанняў.