Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 15 верасня ў «Настаўніцкай газеце». У ім вы знойдзеце новыя пастановы ўрада і Міністэрства адукацыі, а таксама цікавыя інтэрв’ю.
У сённяшнім дадатку — увага дакументам і арганізацыі бяспечных умоў навучання.
- Начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар расказвае пра выхаваўчыя падыходы ў новым навучальным годзе.
- Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага гаркама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Алег Жук тлумачыць дакументы па ахове працы і стварэнні бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе.
- Агляд новых пастаноў урада і Міністэрства адукацыі, а таксама чэк-ліст для ўстаноў адукацыі ад Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.